Iмперскае сацыяльнае ўяўнае і руская постсавецкая фантастычная літаратура

28 сакавіка 2018

31 сакавіка а 13:30 у Віцебскай Арт-прасторы “VZAP” філосаф Вольга Орышава прадстаўляе тэму “Iмперскае сацыяльнае ўяўнае і руская постсавецкая фантастычная літаратура”.

Чаму вобраз Імперыі, нягледзячы на сваю адыёзнасць, захоўвае прыцягальнасць? Чаму імперскасьць здаецца неад’емнай ад самаадчування рускіх? Якую ролю (вялікая) руская літаратура адыгрывае ў падтрыманні «рускай матрыцы» калектыўнага ўяўнага? Які ўклад унесены постсавецкімі фантастамі-імперцамі ў падзеі ва Украіне? Разабрацца з гэтымі пытаннямі мы паспрабуем на падставе такой з’явы як “сацыяльнае ўяўнае”.

Для тых, хто далёкі ад праблем сацыяльнай тэорыі і наўрад ці чытаў «Уяўныя супольнасці» Бенедыкта Андэрсана, само словазлучэнне “сацыяльнае ўяўнае” падасца дзіўным.

Сапраўды, шматвекавая філасофская традыцыя разам з паўсядзённым словаўжываннем прызвычаілі нас думаць аб уяўленні ці “ўяўным” як аб чымсцi індывідуальным – «маім» альбо «тваім». Аднак «сацыяльнае ўяўнае» – канцэпт, які трывала замацаваўся ў сацыяльнай тэорыі ў якасці вельмі важнага, добра працуючага інструмента разумення грамадства.

У нашым выпадку гаворка пойдзе пра Імперыю, і ў сваім выступе Вольга Орышава паспрабуе паказаць, як імперскія настроі у расійскім калектыўным ўяўным счытваліся і напаўняліся вобразным зместам ў постсавецкай фантастычнай літаратуры.

31 сакавіка

Пачатак у 13:30

Віцебск, Арт-прастора “VZAP” (Кастрычніцкая, 2) 

Уваход вольны!

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі Лятучага ўніверсітэту ВЕДЫ  ONLINE, што арганізуе серыю дыскусійных сустрэчаў з выкладчыкамі платформы ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

Анлайн і афлайн – два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. Анлайн – гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасць. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам у тым, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні.

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэту прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім са спецыялістаў ды навукоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, куды паглыбляцца. Сустрэчы “у жывую” – гэта магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання пытанняў, крытыкі і рэфлексіі.

Вольга Орышавафілосаф, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Займаецца гісторыяй псіхалогіі і сацыяльнай тэорыяй. Адна з аўтарак і выкладчыц курса Сацыяльнае ўяўленне і яго межы” на анлайн платформе Лятучага ўніверсітэта.

 

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар