Публічны семінар “Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”

12 лютага 2019

Беларускі Калегіюм запрашае  прыняць удзел у паседжанні публічнага семінара “Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”, што адбудзецца 18 лютага ў Журналісцкай майстэрні “Прэс Клуб”.

Тэма семінара: Беларусь у часы посткамунізма: неапазнаная ідэнтычнасць / ненапісаная гісторыя.
Работа ля дошкі: Ігар Бабкоў, Андрэй Ягораў.
Мадэрацыя – Максім Жбанкоў.
Рэфлексія: Пётра Рудкоўскі.

Нагадаем, трансдысцыплінарны семінар “Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”, які будзе ўключаць ў сябе даследчы семінар, лекцыі спецыялістаў, тэматычныя дыскусіі і круглыя сталы, прэзентацыі, абмеркаванні новых выданняў, распачаты Беларускім калегіюмам. Першая дыскусія ў межах семінара на тэму “Канец посткамунізма?” адбылася 4 лютага. 

Беларусь у часы посткамунізма: неапазнаная ідэнтычнасць / ненапісаная гісторыя

18 лютага (панядзелак)

Пачатак: 19.00

Журналісцкая майстэрня “Прэс-клуб”

(вул. Веры Харужай, 3)

Уваход вольны!

Персоны:
Падзеі:
Тэмы: