Канцэртная прэм’ера праекта «(Не) расстраляная паэзія»

22 верасня 2017

У менскай кнігарні «Логвінаў» працягваюцца адкрытыя лекцыі (расклад тут), прысвечаныя беларускім пісменьнікам, якія сталі героямі праекту «(Не) расстраляная паэзія», а 29 кастрычніка ў клубе «Брюгге» адбудзецца канцэртная прэзэнтацыя альбому на іх вершы. Квіткі можна набыць праз Bezkassira.by.

Удзельнікі праекту «(Не) расстраляная паэзія» стварылі песні на вершы паэтаў, знішчаных 29 кастрычніка 1937 г. Кожны абраў «свайго» паэта. Гурт Naka, напрыклад, напісаў музыку на адзін з твораў Валерыя Маракова, рэпэр VinsentЗяму Піваварава, TonqiXod узяў Тодара Кляшторнага, а Pomidor/offМайсея Кульбака. Усяго будзе прэзентавана 12 новых кампазіцыяў ад 12 выканаўцаў.

«Мы не дамо сцерці з народнай памяці творы і твары беларускіх паэтаў Расстралянага Адраджэння. З дапамогай нашага праекту мы хочам сказаць, што хоць аўтары і расстраляныя, іх творчую спадчыну знішчыць немагчыма, — зазначае кіраўнік праекту Сяргей Будкін. — Мы аддаем даніну павагі паэтам і ўключаем іх творчасць у сучасны культурны кантэкст: іх вершы амаль праз 100 гадоў пасля іх напісання стануць песнямі. І каб усё атрымалася прыгожа і якасна, мы заклікалі падтрымаць праект кожнага, каму неабыякавая гэтая тэма».

Адмыслова да праекту рэжысэр Арцём Лобач зрабіў прома-ролік, у якім зняліся Павел Харланчук, Андрэй Саўчанка і Алена Гіранок.

Канцэртная прэзентацыя праекту адбудзецца 29 кастрычніка 2017 году — роўна праз 80 гадоў пасьля той жахлівай ночы, калі ў турме наркамату ўнутраных справаў БССР былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Праект быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы неабыякавых людзей на платформе Talaka.by.