“Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка”: праграма канферэнцыі

02 траўня 2018

18-19 траўня адбудзецца VІI-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера“.

Адмыслоўцы з Беларусі, Польшы і Літвы прысвецяць гэтыя два дні аналізу ідэі і практыцы суверэнітэту ва Усходняй Еўропе, як у кантэксце 100-гадовага юбілею паўставання нацыянальных дзяржаў, так і ў кантэксце сучасных палітычных і геапалітычных выклікаў.

Яшчэ ёсць магчымасць запісацца на канферэнцыю ў якасці госця. Для гэтага трэба да 15 траўня запоўніць анлайн-форму рэгістрацыі.  Уваход на публічную дыскусію – вольны, і не патрабуе рэгістрацыі.

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка

Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі

(вул. Захарава, 68).

18 траўня, пятніца.

9.00-10.00. Рэгістрацыя.

10.00-10.15. Адкрыццё канферэнцыі. Прамовы арганізатараў.

10.15-12.00. Пленарнае паседжанне.

Павал Коваль (Польша). 1991 год для Польшчы, Украіны, Літвы і Беларусі: паміж амбіцыямі і магчымасцямі дзеяння.

Алгімантас Каспаравічус (Літва). Імперская спадчына: праблемы літоўскай палітычнай думкі і рэалізацыі нацыянальнага суверэнітэта (1914-22).

Дарыюш Тарасюк (Польша). Стаўленне беларускіх палякаў да ідэі незалежнасці Польшчы (1905-1918).

12.00-12.20. Кава-паўза.

12.20-14.00. Панэль І. Перабудова, распад СССР і паўставанне новых дзяржаў, 1988-1991.

Валер Карбалевіч (Беларусь). Чаму распаўся СССР?

Андрэй Казакевіч (Беларусь). “За” і “супраць” Саюзу. Параўнанне дзейнасці прасавецкіх і незалежніцкіх арганізацый у заходніх рэспубліках СССР, 1988-1991.

Алег Дзярновіч (Беларусь). “Гістарычны рэсурс” у часы Перабудовы ў Беларусі (1988—1991 гады).

14.00-15.00. Абед.

15.00-16.15. Панэль ІІ. Паўставанне нацыянальных дзяржаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў міжваенны час.

Павел Церашковіч (Беларусь). Сацыяльныя рэсурсы нацыянальных рухаў ва Ўсходняй Еўропе і пабудова нацыянальных дзяржаў.

Яцэк Стасёрчык (Польша). Дэнацыяналізацыя ці ахова ідэнтычнасці? Становішча польскамоўнай асветы ў Літоўскай рэспубліцы ў 1918-40 гадах.

Варвара Кухарэнка (Беларусь). Стварэнне Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў: рэалізацыя прэчанскіх спадзяванняў ці прасербскі праект.

16.15-17.30. Панэль ІІІ. Праблемы суверэнітэту.

Патрык Тамашэўскі (Польша). Незалежная Беларусь, Малдова і Грузія ў польскай палітычнай думцы пасля 2004 года: параўнаўчы падыход.

Ігар Случак (Беларусь). Моўная палітыка на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941-44 гг.

Аляксей Крывалап (Беларусь). Нацыянальны суверэнітэт у медыйным вымярэнні.

18.30 – 20.30. Публічная дыскусія “БНР і БССР”.

19 траўня, субота.

 10.00-11.30. Панэль IV. БНР: культурная памяць і рэпрэзентацыя (1).

Наталля Гардзіенка (Беларусь). Мемарыялізацыя БНР як частка канструявання (захавання) нацыянальнай ідэнтычнасці беларускай паваеннай эміграцыі.

Ксенія Шталенкова (Беларусь). Рэпрэзентацыя права на беларускае самавызначэнне ў дызайне грашовых знакаў 1917-1924 гг.

Радзівон Попель (Беларусь). Беларускі нацыянальны рух, БНР і рэлігія: погляд праз стагоддзе.

11.30-12.00. Кава-паўза.

12.00-13.00 Панэль IV. БНР: культурная памяць і рэпрэзентацыя (2).

Сяргей Емельянаў (Беларусь). “Міф заснавання дзяржавы” ў школьных падручніках Беларусі, Расіі і Ўкраіны.

Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Забыты юбілей: адзначэнне стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі.

_______________________________________________________

У аргкамітэт канферэнцыі ўваходзяць: Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва); Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі; Польскі Інстытут у Мінску; Беларускі Калегіум; Інстытут ВКЛ (Літва); Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва); Інстытут гісторыі Літвы.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар