Канферэнцыя “Нацыянальны універсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі”

15 лістапада 2017

Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны

Аргкамітэт Універсітэта Альбарутэнія

запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі

“Нацыянальны універсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі”

Якім павінен быць нацыянальны універсітэт сёння? У чым яго прызначэнне? Якім чынам нацыянальная ідэнтычнасць і сучасныя нацыянальныя мовы спалучаюцца з выклікам інтэрнацыяналізацыі ў вышэйшай адукацыі? Як арганізаваць навуковыя даследаванні і прымяняць сучасныя дыдактычныя тэхналогіі? Як рэалізаваць прынцыпы універсітэцкай аўтаноміі ў сучаснай Беларусі? І, галоўнае, калі ж насамрэч паўстане нацыянальны універсітэт? Знайсці адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні — ёсць мэтай канферэнцыі.

Пытанні для абмеркавання:

  • Місія нацыянальнага універсітэта ў 21-ым стагоддзі: case Беларусі;
  • Мова, ідэнтычнасць і вышэйшая адукацыя ў сучаснай Беларусі;
  • Інтэрнацыяналізацыя і нацыянальны ўніверсітэт: пазітыўны досвед Польшчы, Украіны ды іншых краін;
  • Нацыянальны універсітэт як даследчыцкі ўніверсітэт;
  • Нацыянальны універсітэт у Беларусі і Балонскі працэс: каштоўнасці і інструменты;
  • Нацыянальны універсітэт у Беларусі і найноўшыя навучальныя тэхналогіі.

Канферэнцыя адбудзецца 25-26 лістапада.

Месца правядзення: Мінск, Гатэль “Crowne Plaza”, вул. Кірава, 13.

Больш інфармацыі пра канферэнцыю і патрабаванні да ўдзельнікаў можна знайсці на сайце Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны.

Падзеі:
Тэмы: