Каштоўнасці насельніцтва Беларусі на фоне эпохі інавацый і тэхналогій

23 снежня 2019

18 снежня  2019 года адбыўся чарговы выступ у межах “адкрытай кафедры” Лятучага ўніверсітэта.

Тэму “Каштоўнасці насельніцтва Беларусі на фоне эпохі інавацый і тэхналогій” прадставіла сацыёлаг Даследчага цэнтра ІПМ Дар’я Урбан.

Якія каштоўнасныя выбары характэрызуюць беларускае грамадства?

Ці адпавядаюць яны свету, арентаванаму на абнаўленне, на новыя тыпы занятасці і мабільнасць?

Якія устаноўкі характерэрныя ў працы і культурным спажыванні?

Як ставяцца беларусы да навукі і інавацый, як да перавагаў ці як пагроз?

Ці можа працаваць новае грамадства без базавага даверу?

Гэтыя пытанні абмяркоўваліся ў межах сустрэчы.

Адкрытая кафедра Лятучага універсітэта — гэта серыя выступленняў экспертаў і інтэлектуалаў, якія закрануць тэму інстытуцыйных і сацыяльных зрухаў, звязаных з пераходам на інавацыйны тып мыслення і дзейнасці, з імклівым развіццём тэхналогій.

Іншыя выступы (відэа

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар