«Кніга кніг» і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны

24 ноября 2017

Беларускі КалегіюмЦэнтр міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняўКнігарня Логвінаў запрашаюць 1 снежня на гутарку з доктарам тэалогіі, бібліісткай, акадэмічным дырэктарам Беларускага Калегіюму Ірынай Дубянецкай .

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое было ініцыяванае выбітным культурным дзеячам ВКЛ, філосафам і медыкам Францішкам Скарынам. Першай выдадзенай ім кнігаю стаўся «Псалтыр», за якім адбылося выданне іншых кніг Бібліі.

Скарына здзейсніў своеасаблівы падвойны пераклад: пераклаўшы біблійную спадчыну ў прастору беларускай мовы і пераклаўшы беларускую мову ў медыум друку. Гэты “двайны ход” зрабіў Скарыну сапраўдным геніем культурнай рэвалюцыі, якая мела ўстаноўчае значэнне для развіцця беларускага “друкаванага слова” і ў выніку якой адбылося фундаментальнае ўзбагачэнне сімвалічнага поля беларускай мовы і тым самым – усяе беларускамоўнай культурнай прасторы.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць сацыякультурныя адметнасці гэтай рэвалюцыі, яе значэнне для сучаснай Беларусі і актуальнасць яе паўтарэння.

Сустрэча адбудзецца 1 снежня ў Кнігарні Логвінаў (Мінск, пр-т Незалежнасцi 37А), пачатак у 18.30.

Весці сустрэчу будзе філосаф, прафесарка дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяна Шчытцова.

Удзел у сустрэчы толькі на аснове папярэдняй рэгістрацыі.

Зарэгістравацца можна да 28 лістапада тутlohvinaupress@gmail.com, з пазнакай «Гутарка з Дубянецкай».

Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

Па тэме:

Дзіва Скарыны. Чалавек, які абагнаў свой час

Новая беларуская Біблія. Кніга Роду

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар