Конкурс CWIM на лепшы аналітычны тэкст

12 января 2018

Centrum Wspierania Inicjatyw Międzynarodowych (The Support Centre for International Initiatives) запрашае да ўдзелу ў конкурсе на лепшы аналітычны тэкст.

Конкурс праводзіцца ўжо трэці раз і цяпер ён адрасоўваецца прадстаўнікам беларускіх навуковых, экспертных і фарміруючых грамадскую думку сфер. У конкурсе могуць удзельнічаць беларускія навукоўцы і спецыялісты ў галіне паліталогіі, сацыялогіі, міжнародных адносін, эканомікі, гісторыі, права; журналісты, якія працуюць у газетах, на радыё, тэлебачанні і для інтэрнэт-парталаў, а таксама супрацоўнікі аналітычных, акадэмічных і навуковых цэнтраў Беларусі.

На конкурс будуць прымацца работы, якія адказваюць высокім журналісцкім стандартам з пункту гледжання мовы і формы, змест якіх павінен адказваць прапанаваным тэмам конкурсу (існуе магчымасць выбару некалькіх тэм з розных блокаў):

Блок А. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА

  1. Найбольш важныя выклікі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;
  2. Галоўныя выклікі палітыкі Рэспублікі Беларусь адносна Расійскай Федэрацыі;
  3. Беларусь і Еўрапейскі Саюз: перспектывы супрацоўніцтва, сферы канфлікту.

Блок Б. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД

  1. Эфектыўнасць канстытуцыйных органаў улады РБ;
  2. Перспектывы рэфармавання праваахоўных і адміністрацыйных органаў;
  3. Сістэма абароны правоў чалавека ў РБ.

Блок В. ГРАМАДСТВА І ДЗЯРЖАВА

  1. Давер грамадзянства да ўладаў і праваахоўных органаў – цяперашні стан і перспектывы;
  2. Польская нацыянальная меншасць: становішча, месца і роля ў беларускім грамадстве;
  3. Працэсы сацыяльна-эканамічнай дэферэнцыяцыі ў Беларусі – цяперашні стан і перспектывы.

Блок Г. БЯСПЕКА

  1. Найбольш важныя выклікі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  2. Роля Беларусі ў сыстэме рэгіянальнай бяспекі;
  3. Антыкрызіснае кіраванне – тэорыя і практыка.

Блок Д. ЭКАНОМІКА

  • Эканамічны крызіс ва ўспрыманні ўладаў і грамадства. Перспектывы пераадолення праблем;
  • Прамыя замежныя інвестыцыі ў Беларусі – цяперашні стан і перспектывы;
  • Месца Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе – магчымасці і выклікі.

Прызы:

І месца – 1200 еўра

ІІ месца – 800 еўра

ІІІ месца – 400 еўра

 

На конкурс прымаюцца работы на беларускай, рускай і польскай мовах.

Прыём тэкстаў да 30 сакавіка  2018 г.  

Правілы конкурсу і  дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце Centrum Wspierania Inicjatyw Międzynarodowych.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар