Конкурс на атрыманне грантаў для ўдзелу ў кангрэсе ASEEES “Культурныя войны”

01 кастрычніка 2018

Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) аб’яўляе конкурс на атрыманне грантаў для ўдзелу ў летнім кангрэсе Association for Slavic, East European, & Eurasian Studies (ASEEES), які адбудзецца 14-16 чэрвеня 2019 года ў Заграбе (Харватыя).

Тэма кангрэса – “Культурная войны”.

Да ўдзелу ў конкурсе грантаў дапускаюцца навукоўцы з Беларусі, Украіны і Расіі, якія з’яўляюцца членамі МАГ, і якія атрымаюць пацвярджэнне аргкамітэта аб удзеле ў кангрэсе ASEEES (тэрмін падачы заявак на кангрэс – 15 лістапада, падаць заяўку можна ТУТ).

Грант у памеры 700 даляраў, які прадастаўляецца МАГ, складаецца з аплаты арганізацыйнага ўзносу, а таксама датацыі на праезд і пражыванне на час кангрэса.

Для ўдзелу ў конкурсе МАГ неабходна падаць індывідуальную заяўку, якая ўключае наступную інфармацыю:

  • імя, прозвішча, краіна пражывання, адрас, навуковая ступень, пасада, месца працы;
  • тэма і тэзісы дакладу на кангрэсе;
  • назва панэлі (у тым выпадку, калі даклад з’яўляецца часткай самаарганізаванай панэлі);
  • спіс пяці апошніх публікацый;
  • пацвярджэнне аб тым, што даклад уключаны ў праграму кангрэса.

Заяўкі на конкурс МАГ варта дасылаць у электроннай форме па адрасе: obukhina@acls.org. Тэрмін падачы заявак – да 25 студзеня 2019 года.

Адбор заявак будзе ажыццяўляцца членамі Савета МАГ. Вынікі конкурсу грантаў будуць абвешчаныя ў канцы лютага 2019 года.

Па пытаннях уступлення і сяброўства ў Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў трэба звяртацца па адрасе: fenno@ucu.edu.ua.

Падзеі:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар