Конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг.

17 студзеня 2019

Рэспубліканская грамадская арганізацыя “Беларускі камітэт ІКАМОС” аб’явіла конкурс “Спадчына ў дзеянні”.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары. “Конкурсам “Спадчына ў дзеянні” мы хочам паказаць, што  Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні”, – кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні». 

Заяўкі на конкурс прымаюцца ў 5 намінацыях: 

  • Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны – для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый; 

  • Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны – для індывідуальных творцаў; 

  • Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны – для архітэктараў і рэстаўратараў;

  • Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / ревіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны – для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў; 

  • Лепшая інтэр’ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва – для мастакоў-рэстаўратараў. 

Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы пад час мерапрыемстваў, арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Таксама пераможцаў чакаюць узнагароды ад галоўнага партнёра конкурса – кампаніі “Remmers”.  

У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы. “У лютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай стане вызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных са спадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў –чальцы журы конкурса”, – кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту.  Першы круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.

Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія конкурса “Спадчына ў дзеянні” адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. 

“Важна, што пераможцы і праекты  з кароткага спісу конкурса “Спадчына ў дзеянні” атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што  конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса”, – кажа Сцяпан Стурэйка. 

Старт прыёма заявак – 15 студзеня, 2019, 
Апошні дзень падачы – 15 сакавіка, 2019. 

Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС.

Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы. 

Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна дасылаць на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com, альбо на адрас: 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.

Журы конкурса:
Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек – рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод сябраў журы – рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч, Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Езерын і шматлікія іншыя. 

Арганізатар конкурса:
Конкурс праводзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах” (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораны ў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты.

Партнёры конкурса: 
Галоўным партнёрам конкурса “Спадчына ў дзеянні” выступіла беларускае прадстаўніцтва нямецкай кампаніі “Remmers”, вытворца рэстаўрацыйных сумесяў і тэхналогій. 

Важнымі партнёрамі конкурса з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі камітэт Міжнароднай рады музеяў (ICOM).

Кантактныя асобы конкурса: 
Па пытаннях інфармацыйнага партнёрства звяртайцеся да 
Марыі Савушкінай maria.savushkina@gmail.com, тэл. +375296955379 

Сцяпан Стурэйка, каардынатар конкурсу “Спадчына ў дзеянні” https://www.facebook.com/stsiapan.stureika 
e-mail: konkurs.icomos@gmail.com

Аліна Дзеравянка, сябра Аргкамiтэту конкурса 
тэл. +375295544017.

Тэмы: