Летнік Лятучага ўніверсітэта

23 мая 2019

Летняя школа Лятучага ўніверсітэта сёлета адбудзецца 28-30 чэрвеня. Тэма Летніка-2019 – “Стратэгіі ўніверсітэта ў сучаснай Беларусі”.

Слова “школа” паходзіць ад грэцкага “scole” – вольны час. Гэта час для бяздзейных заняткаў, якія, на самой справе, толькі і дазваляюць думаць, марыць і развівацца, пакідаючы на нейкі час штодзённыя клопаты і практычныя задачы. Асноўная мэта летніх школ – камунікацыя паміж актыўнымі ўдзельнікамі супольнасці, рэфлексія і абмеркаванне вынікаў працы, а таксама фармуляваннне асноўных задач і перспектыў дзейнасці, праграмаванне наступнага кроку ў развіцці.

Мэта Летніка-2019 – сінхранізаваць і ўзгадніць уяўленні і планы па развіцці ўніверсітэцкай тэмы, сфармуляваць стратэгічныя кірункі дзейнасці Лятучага і скаардынаваць іх з іншымі блізкімі ініцыятывамі і практыкамі.

Падчас Летніка мы збіраемся зладзіць змястоўную размову, разлічаную на кола зацікаўленых удзельнікаў. Плануецца абмеркаванне наступных тэмаў:

  • Кантэксты і ўплывы на “ўніверсітэт”: інавацыйная эпоха, лакальныя і нацыянальныя абставіны, інстытуцыйныя змены і экзістанцыйныя выклікі;
  • Новыя мадэлі, фарматы, калабарацыі, ініцыятывы і актуальныя інавацыі як адказы на выклік інстытутам мыслення і адукацыі;
  • “Лятучы. Перазагрузка”: прамалёўка стратэгічных кірункаў.

Па фармаце плануецца шэраг выступаў па гэтых тэмах з далейшым абмеркаваннем. Таксама адбудзецца стратэгічная сесія для прапрацоўкі апошняй з пазначаных тэмаў.

Летнік будзе праходіць у сядзібе Шаблі 28-30 чэрвеня.

Умовы пражывання – намёты і пакоі па 2-4 чалавекі ў доме (спатрэбяцца спальнікі).

Удзел у Летніку на самафінансаванні, унёсак – 60 беларускіх рублёў (харчаванне, пражыванне і трансфер). Падрабязная лагістыка і ўмовы будуць прапісаныя пазней.

Калі вам цікавы ўдзел у Летніку, калі ласка, запоўніце заяўку.

Заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня.

Калі вы гатовыя выступіць у межах пазначаных тэмаў, сфармулюйце сваю прапанову ў заяўцы.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму заяўкі будуць праходзіць працэдуру адбору, вынікі якога мы паведамім не пазней за 12 чэрвеня.

Падзеі:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар