“Майстар-клас Міхала Анемпадыства” ад Беларускага калегіюма

04 чэрвеня 2018

7 чэрвеня Беларускі Калегіюм запрашае на майстар-клас у гонар і ў памяць Міхала Анемпадыстава.

Напрыканцы акадэмічнага году ў Беларускім Калегіюме, як заўсёды, адбудзецца майстар-клас Міхала Анемпадыстава. Толькі правядзе яго ўжо ня ён…

Міхал Анемпадыстаў быў сябрам Беларускага Калегіюму ад самага пачатку яго стварэння. Больш за дваццаць гадоў таму ён прыдумаў лагатып Калегіюму, доўгі час чытаў лекцыі на аддзяленні філасофіі і літаратуры. 

Прэзентацыя кнігі “Колер Беларусі”, 30 траўня 2017 г.

У 2017 годзе ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE, які рэалізоўваў Лятучы ўніверсітэт, узнікла спачатку  аўтарская фотавыстава, а потым шыкоўная кніга “Колер Беларусі”. З простых рэчаў, выяваў і колераў, іх побытавага ўжытку і гісторыі, Міхал ствараў шматмерны вобраз беларускай культуры, стылю ды ідэнтычнасці, нацыянальнага характару й светабачання. Гэтай тэме быў прысвечаны і апошні прачытаны Міхалам курс у Беларускім калегіюме.

Пра паэта, дызайнера, мысляра, аўтара тэкстаў знакамітага “Народнага альбому” Міхала Анемпадыстава распавядуць выкладчыкі і сябры Беларускага Калегіюму. І паспрабуюць правесці за яго ягоны майстар-клас. Бо творчы даробак Міхала Анемпадыстава будзе і надалей натхняць новыя пакаленні ды спрыяць кшталтаванню культуры нашай краіны.

У імпрэзе бяруць удзел:

Валянцін Акудовіч
Таццяна Вадалажская
Алена Дашкевіч,
Адам Глобус, 
Ірына Дубянецкая
Кася Камоцкая,
Сяргей Харэўскі.

Вядоўцы: Валянцін Акудовіч і Ірына Дубянецкая.

7 чэрвеня 

Кнігарня “Логвінаў” (Пр. Незалежнасьці, 37а)

Пачатак у 19:00

Уваход вольны!

_____________________________________________

Беларускі дызайнэр, мастак, фатограф, паэт і перакладчык, аўтар «Народнага альбому», сябра калегіума “Лятучага” Міхал Анемпадыстаў нечакана для ўсіх нас пайшоў з жыцця 24 студзеня гэтага года.

Глядзіце таксама:

Святло, якое нам застаецца

Геній вытанчанай прастаты

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар