Майстэрня “Канвенцыя аб культурнай разнастайнасці: кейс Беларусі”

23 кастрычніка 2018

Лятучы ўніверсітэт разам з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі абвяшчае набор у майстэрню па даследаванні і ацэнцы стану сферы культуры Беларусі ў рамках Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння».

Уяўленні пра культуру і культурную палітыку пастаянна змяняюцца і рухаюцца ў бок больш шырокага разумення і стварэння магчымасцяў для самых розных праяваў чалавечай творчасці, ідэнтычнасці і практыкі. Культура разглядаецца не толькі як рухавік грамадска-палітычных зменаў, але і адзін з асноўных механізмаў вырашэння праблем грамадства. Канвенцыя ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» (2005 г.) замацавала найбольш сучасныя прынцы і падыходы да развіцця культуры.

У 2015 годзе ў Мінску была распрацавана метадалогія для ацэнкі сферы культуры і культурнай палітыкі па крытэрах Канвенцыі і праведзена першае даследаванне. Яно прадэманстравала як моцныя бакі, так і хібы сучаснага стану культурнай дзейнасці у нашай краіне, акрэсліла пяць вымярэнняў у рэалізацыі прынцыпаў Канвенцыі.

Напрыканцы 2018 года распачынаецца новы даследчы цыкл, які будзе ўключаць у сябе аналіз актуальных падыходаў у разуменні культуры і культурнай палітыкі, параўнальнае даследванне па распрацаванай метадалогіі і аналіз актуальных дакументаў і падзей беларускай культурнай сітуацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, аналітыкі і policy makers у сферы культуры. Праца майстэрні будзе пабудавана з семінарскай і практычнай частак, майстэрня будзе працаваць з лістапада 2018 г. па красавік 2019 г. Кіраўнікі майстэрні – Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў.

Пачатак працы – 14 лістапада.

Колькасць удзельнікаў майстэрні абмежаваная, таму заяўкі да ўдзелу будуць праходзіць адмысловы адбор.

Заяўкі прымаюцца да 7 лістапада. Запоўніць заяўку можна ТУТ.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар