Прэзентацыя зборніка “Масавыя рэпрэсіі ў СССР”

07 снежня 2018

13 снежня ў Клубе вуснага гісторыка будзе прэзентаваны зборнік па выніках канферэнцыі, арганізаванай Беларускім архівам вуснай гісторыі і партнёрамі. 

Выданне гэтай кнігі – важная падзея не толькі для беларускай навукі, але і для ўсяго грамадства, бо тэма рэпрэсій, іх ацэнкі і адносінаў да гэтага перыяду нашай гісторыі становіцца ўсё больш актуальнай. Кніга створана па матэрыялах леташняй канферэнцыі, якая сабрала разам даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расеі – упершыню за апошнія 20 год. 

Адкрые прэзентацыю беларускі сацыёлаг і гісторык Аляксей Ластоўскі, які паразважае пра тое, якая памяць пра рэпрэсіі ёсць зараз у беларускім грамадстве, ці можна сказаць, што мы асэнсавалі колішнія падзеі і зрабілі важныя высновы.

Таксама на мерапрыемстве будуць прысутнічаць некаторыя з аўтараў зборніка, якім можна будзе задаць пытанні.

Сустрэча адбудзецца 13 снежня ў 18.30 па адрасе: вул. Сухая, 25 (Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна). Уваход вольны.

Глядзіце па тэме:

Курапаты як грамадская прастора і месца памяці

«Устная история» ― философия памяти

Пакаянне нацыі – шлях да будычыні альбо катэгарыяльная памылка?

Падзеі:
Тэмы:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар