23 ліпеня 2018

26 ліпеня у мінскім Beetlejuice Cafe адбудзецца першая (а дакладней – нулявая) сустрэча ў фармаце Minsk Change Makers.

Даволі часта на мерапрыемствах ўсё самае цікавае адбываецца за межамі асноўнай часткі – падчас нефармальнай камунікацыі. Вы знаёміцеся з новымі людзьмі, дзеліцеся сваімі ідэямі, прыдумваеце сумесныя праекты. Менавіта таму група мінчукоў вырашыла арганізаваць адмысловае месца для сустрэчы самых розных актыўных людзей і іх нефармальных зносін – Minsk Change Makers.

Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, якія праходзяць для аб’яднання актыўных гараджан і гараджанак. Сустрэчы арыентаваны на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:

 камунікацыі;

 абмену ідэямі і вопытам;

стварэння і запуску новых праектаў;

наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.

 

26 ліпеня (чацвер)

19.00 – 22.00

Beetlejuice Cafe (вул. Калініна, 7)

Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!

Фармат мерапрыемства заўсёды адпавядае ўсім прыведзеным ніжэй умовам:

  • сустрэча адбываецца ў чацвер, адзін раз на два тыдні;
  • сустрэча пачынаецца ў 19:00 і працягваецца мінімум тры гадзiны;
  • няма ніякага вызначанага загадзя фармату, тэмы або спецыяльнай мадэрацыі сустрэчы;
  • кожны ўдзельнік можа сам арганізаваць людзей і прастору вакол сябе для зносін з іншымі ўдзельнікамі сустрэчы.

Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы сустрэч Minsk Change Makers прытрымліваюцца правілаў ўзаемапавагі ў камунікацыі. Мяркуецца, што яны адкрытыя да зносін на мерапрыемстве.

Сачыць за навінамі і запрашаць знаёмых можна праз мерапрыемства ў ФБ.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар