06 жніўня 2018

Чарговая сустрэча ў фармаце Minsk Change Makers адбудзецца 9 жніўня у Культ.цэнтры “Корпус”.  Пачатак а 19-й.

Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, якія праходзяць для аб’яднання актыўных гараджан і гараджанак. Сустрэчы арыентаваны на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:

 камунікацыі;

 абмену ідэямі і вопытам;

стварэння і запуску новых праектаў;

наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.

 

9 жніўня (чацвер)

19.00 – 22.00

Куль.цэнтр “Корпус” (пр-т Машэрава, 9, корпус 8)

Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!

Першая, “стартавая”, сустрэча Minsk Change Makers адбылася 26 ліпеня і сабрала шмат цікавых і адкрытых людзей.

Далучыцца да Minsk Change Makers вельмі проста, трэба проста прыйсці і не хаваць сваей цікавасці да свету.

Даведацца больш пра фармат можна тут. Сачыць за навінамі і запрашаць знаёмых можна праз мерапрыемства ў ФБ.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар