20 жніўня 2018

Наступная сустрэча ў фармаце Minsk Change Makers адбудзецца 23 жніўня у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.  Пачатак а 19-й.

Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, якія праходзяць для аб’яднання актыўных гараджан і гараджанак. Сустрэчы арыентаваны на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:

 камунікацыі;

 абмену ідэямі і вопытам;

стварэння і запуску новых праектаў;

наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.

 

Як гэта было мінулыя разы: глядзіце ТУТ і ТУТ.

Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!

23 жніўня (чацвер)

19.00 – 22.00

Галерэя “Ў” (Кастрычніцкая, 19)

 

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар