31 жніўня 2018

Minsk Change Makers зноў збірае актыўных гараджан і гараджанак. Гэтам разам – 6 верасня ў Культ.цэнтры “Корпус”.

 

Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, арыентаваных на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:

 камунікацыі;

 абмену ідэямі і вопытам;

стварэння і запуску новых праектаў;

наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.

 

Як гэта адбываецца – можна паглядзець на старонке ініцыятывы ў ФБ.

Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!

6 верасня (чацвер)

19.00 – 23.00

Культ.цэнтр “Корпус” (Машэрава, 9)