Міжнародны фестываль Нефільтраванага кіно

07 лютага 2018

23-25 лютага 2018 г. ў Мінску ў чацвёрты раз пройдзе міжнародны фестываль Нефільтраванага кіно. У гэтым годзе пляцоўкамі фестывалю стануць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, кінатэатр Velcom Cinema, культурны інкубатар Ок16, Музей гісторыі беларускага кіно, Арт-прастора “Мёд”.

Нефільтраванае кіно (Нефільтр) — беларускі фестываль, які грунтуецца на нормах Кодэкса этыцы міжнародных фестываляў кароткаметражных фільмаў.

Рухаючай ідэяй фестывалю Нефільтраванага кіно з’яўляецца вера ў тое, што ўсведамленне фільтраў у сферы экранных выказванняў і медыйных зносін дае магчымасць вызваліцца ад залішняй апекі, пасярэдніцтва і маніпуляцый у чалавечай камунікацыі. Фестываль не адмаўляецца цалкам ад фільтраў, але ставіць пытанне аб тым, дзе, кім і чаму яны ўсталёўваюцца. Увага фестывалю сфакусавана на ўнутраных фільтрах або самацэнзуры.

Фестываль прыме гасцей з Аўстрыі, Бразіліі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Ірана, Канады, Малайзіі, Перу, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Швецыі.

Расклад фестывалю

23 Лютага

19.00 — Нефільтраванае кіно Музей гісторыі беларускага кіно (Свярдлова 4)

21.30 — Адкрыццё. Нефільтраванае кіно Aрт-прастора «MЁД» (Талбухіна 4)


24 Лютага

13.00 — Секцыя віртуальнай рэальнасці  Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў  (вул.Някрасава 3)

15.00 — Нефільтраванае кіно  Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў  (вул.Някрасава 3)

17.00 — Праграма анімацыі  Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў  (вул.Някрасава 3)

18.00 — Эксперыментальная праграма  Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў  (вул.Някрасава 3)

21.00 — Ігравая праграма  VELCOM-CINEMA  (вул.Пятра Мсціўслаўца 11, Dana Mall, 3 паверх)


25 Лютага

15.00 — Беларуская праграма  «OK16»  (вул.Кастрычніцкая 16)

17.00 —  Нефільтраванае кіно  «OK16»  (вул.Кастрычніцкая 16)

19.00 — Дакументальная праграма  «OK16» (вул.Кастрычніцкая 16)

21.30 — Закрыццё  «OK16» (вул.Кастрычніцкая 16)

Сачыць за навінамі і зменамі ў праграме можна на сайце фестывалю альбо на старонках у ВК ці ФБ.

Тэмы: