Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў гэтым годзе не адбудзецца

25 ліпеня 2018

Кангрэс, які ўжо сем лет запар збіраў даследчыкаў Беларусі з розных краін і дысцыплінарнасцяў,  ў гэтым годзе ўпершыню планавалася правесці ў Мінску. Але сёння старшыня арганізацыйнага камітэта Андрэй Казакевіч паведаміў, што правядзенне восьмага Кангрэса пераносіцца на 2019 год.

Нагадаем, што першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, арганізаваны шэрагам незалежных даследчых і інтэлектуальных ініцыятыў, прайшоў у 2011 годзе. Першыя шэсць Кангрэсаў праходзілі ў літоўскім Коўна, а ў прошлым годзе даследчыкаў Беларусі прымала Варшава, дзе ў верасні 2017 года адбыўся сёмы па ліку Кангрэс. Традыцыйнай адметнасцю Кангрэса стала ўручэнне Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, якая была заснавана ў 2013 годзе.

Удзельнікі сёмага Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, Варшава, верасень 2017 г.

З лістапада 2017 года вялася падрыхтоўчая праца па правядзенні Кангрэса ў Беларусі. Але пасля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў арганізацыйны камітэт быў вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў 2018 годзе не адбудзецца.

Андрэй Казакевіч, старшыня Арганізацыйнага камітэта Кангрэса

“Абмеркаванне тэхнічных дэталяў выявіла значную колькасць арганізацыйных складанасцяў. Відавочна, правядзенне Кангрэсу на высокім арганізацыйным узроўні з узгадненнем інтарэсаў усіх бакоў патрабуе значна большага часу ды арганізацыйных захадаў, і не можа быць рэалізаваным у гэтым годзе” – паведамляецца ў заяве пра перанос Кангрэса.

У заяве таксама адзначаецца, што арганізацыйны камітэт мае планы правесці наступны Міжнародных кангрэс даследчыкаў ў 2019 годзе за межамі Беларусі і будзе працаваць над падрыхтоўкай Кангрэса ў Беларусі ў 2020 годзе. У 2018 годзе плануецца толькі наданне Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі па вынікам 2017 года. 

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце тут.

Па тэме:

VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: дасягненні і выклікі

Андрэй Казакевіч: Кангрэс выконвае значную ролю ў кансалідацыі даследаванняў Беларусі

Владимир Мацкевич: Четыре Конгресса – это еще не история!

Падзеі:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар