Набор на аддзяленне філасофіі і літаратуры Беларускага калегіюма

04 декабря 2017

Беларускі калегіюм адкрыў чарговы набор на аддзяленне філасофіі і літаратуры.

Гэты праект не мае аналагаў у краіне. Тут філасофія з літаратурай  яднаюцца ў адно цэлае. Акцэнт робіцца на творчасці, таму на курс найперш прыходзяць па навуку стварэння вершаў, прозы, філасофскіх тэкстаў. Але шчыра вітаюцца ўсе, хто прагне праўды і прыгажосці.

Куратар аддзялення «Філасофія і Літаратура» Беларускага калегіюма Валянцін Акудовіч

 

У гэтым навучальным годзе аддзяленне прапануе наступныя фарматы працы:

♦ кароткія лекцыйныя курсы выбітных беларускіх інтэлектуалаў, філосафаў і літаратараў;

♦ майстар-класы ад лепшых празаікаў і паэтаў;

♦ літаратурную школу Валянціна Акудовіча “Умельства стварэння тэкста”.

Слухачы аддзялення таксама змогуць браць удзел:

♦ у публічных імпрэзах, якія ладзіць Беларускі Калегіюм – адкрытых лекцыях, круглых сталах, дыскусіях і семінарах;

♦ у падрыхтоўцы і выпуску чарговага нумара літаратурна-філасофскага часопіса “Паміж”;

♦ у захапляльных “Філасофскіх вандроўках”.

Навучанне ў Беларускім Калегіюме бясплатнае,  навучэнцы могуць рабіць дабраахвотныя ўнёскі.

Пытанні наконт паступлення можна ўдакладніць па пошце: info@belcollegium.org

Заяўкі прымаюцца да 15 снежня 2017 года.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар