Набор на шосты беларускі семінар па методыцы Аспен адкрыты

07 лютага 2019

Арганізацыйны камітэт і супольнасць выпускнікоў семінара “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня”  абвяшчае конкурс на ўдзел у 6-м беларускім семінары па методыцы Аспен, які пройдзе 13-19 красавіка на Браслаўскіх азёрах.

Семінар “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” прапануе ўдзельнікам вольны форум для абдумвання і рэфлексіі “адвечных” чалавечых каштоўнасцяў, пошуку агульных падставаў, культывавання больш глыбокага разумення ўмоў існавання сучаснага чалавека на аснове калектыўных абмеркаванняў класічных тэкстаў чалавечай цывілізацыі.

Удзельнікі семінара атрымліваюць магчымасць асабістага абнаўлення, змены прафесійнай факусіроўкі, становяцца больш падрыхтаванымі да лідарства ва ўмовах сутыкнення са складанымі рашэннямі ў свеце, які пастаянна змяняецца.

Семінар дазваляе ўдзельнікам асэнсаваць фундаментальныя асновы “добрага грамадства” (good society), тым самым паглыбляючы разуменне, пашыраючы гарызонты і падвышаючы здольнасць вырашаць складаныя праблемы.

Да ўдзелу запрашаюцца лідары з розных сфер грамадства ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў, якія:

  • дасягнулі значных поспехаў у бізнэсе, палітыцы, дзяржаўным сектары, грамадскай дзейнасці, навуцы, культуры;
  • маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю;
  • адкрытыя для пошуку новых сэнсаў і рашэнняў.

Удзельнікі першага беларускага семінара па методыцы Аспен

Семінар выязны, праходзіць на Браслаўскіх азёрах. Абавязковая ўмова – прысутнасць на працягу ўсяго тэрміну (13-19 красавіка).

Падрыхтоўка да семінара патрабуе абавязковага папярэдняга прачытання тэкстаў (каля 300 старонак). Тэксты высылаюцца адабраным удзельнікам за месяц да пачатку семінара.

Удзел у семінары бясплатны. Супольнасць выпускнікоў семінара забяспечвае наступныя семінары на прынцыпах free donate. Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове.

ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ ПРЫМАЮЦЦА ДА 1 САКАВІКА 2019 г.

Падаць заяўку на ўдзел у семінары

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце семінара.

Кантакты арганізатараў:

E-mail: seminar.belarus@gmail.com

Тел.: +375 29 704-04-98,  Аксана

Даведайцеся пра Аспен больш:

Культуротерапия социальных разрывов: опыт Аспен-семинаров

Что такое семинар «Ценности, ответственность, будущее»?

Беларуская “Anti[gone]”: на мяжы

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар