09 студня 2021
2020 год, здавалася б, увесь сыйшоў на супраціў кавіду ды рэжыму, на грамадскае абуджэнне і сталенне. Але, калі б мы толькі змагаліся, то нам няма на што разлічваць у будучыні. За мінулы год наша анлай-платформа дапоўнілася грунтоўнымі і актуальнымі інтэлектуальнымі прадуктамі.  Сёння мы хочам распавесці вам пра наш наробак:
 Агляд2020_UNOVIS 1️⃣  Курс пра нас з вамі 100 гадоў таму: пра творчасць на лязе драмы, пра іншыя погляды, іншых людзей, вельмі-вельмі іншыя ідэі, пра крэатыўнасць да канца, падчас, жыцця – «УНОВИС: витебская история мировой культуры» – займальна, кранальна, лёгка:
 https://dp.fly-uni.org/courses/unovis/
2️⃣  Адзін з самых супярэчлівых пытанняў сёння – ці нараджаецца на нашых уласных вачах грамадзянская супольнасць? Ці яна існавала напачатку мінулага стагоддзя? Нарадзілася ў канцы таго ж стагоддзя? Чаму гэтыя словы «грамадзянская супольнасць» для нас так шмат значаць, а для кагосьці – анічога…як і «правы чалавека». Грамадзянін існаваў яшчэ ў Афінах, а вось грамадзянская супольнасць з’явілася напрыканцы ХVIII стагоддзя ва ўсей Еўропе, а што ў нас? Проста адчуваецца, але складана дыскутуецца – хадземце разбірацца: «Гражданское общество: вопреки очевидности»
 https://dp.fly-uni.org/courses/grazhdanskoe-obshhestvo-vopreki-ochevidnosti/ 
 https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/puadjcx39cwq 
 Агляд2020_CivilSociety
Агляд2020_COVID19  3️⃣ Адной з самых папулярных сёння кніг стала «Чума» Камю, і зразумела прычына: асэнсаваць гэтакую з’яву як пандэмія ва ўсех яе праявах, бадай, немагчыма сам насам. Занадта вялікая колькасць фактараў, сфер жыцця, занадта вялікая геаграфія. Але і не разважаць пра гэта немагчыма. Тым больш, пандэмія ўсё доўжыцца. Таму мы сабралі дзеля вас і нас гід па тэме і запрашаем да супольнай рэфлексіі: «Свет, чалавек, COVID19. Рэфлексія інтэлектуалаў». Дасылайце вашыя развагі ў каментарах на платформе – падыскутуем
 https://dp.fly-uni.org/guides/svet-chalavek-covid19/
4️⃣ Мы нават не разумеем, як мы раней не зрабілі падкаст аб філасофіі, але цяпер усё як мае быць! І падкаст на мове, і гутарка атрымалася аб шчырых рэчах: аб захапленні, ісціне, праўдзе, жаху, індывідуальнасці, выбару мовы мыслення, ілюзіі веды, сумленні, алітэі, парэсіі, тэатру… карацей, аб усім і паўсюль, звонку і ўсярэдзіне, сусветнае ды асабістае – аб філасофіі! «Уводзіны ў філасофію»
 https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/zt1ejrkclavk
 Агляд2020_Philosophy
  5️⃣ 100 год таму Ігнат Абдзіраловіч напісаў філасофскае эсэ пра нас з вамі, нібыта акурат пра тое, што мы зараз ствараем.Так, эсэ пра час Абдзіраловіча, але як жа адгукаецца! І гэта сведчыць не толькі пра пэўную няпройдзенасць шляху, але і пра глыбіню мыслення.
Ён адчуваў тады нашыя памкненні, прадчуваў нашыя думкі, ён стварыў канцэпт «ліючайся формы». Ён верыў у нашу Беларусь, ён мысліў яе разам з намі
Лятучы ўніверсітэт з павагай, радасцю ды пяшчотай прапануе вам твор Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» у выкананні цудоўнейшых Людмілы Сідаркевіч да Аляксандра Марчанка
 https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/dr95kmypccu8
6️⃣ ⚖️ Гэты курс, нажаль, вельмі актуальны сёння. Але ж гэта наша наша грамадзянская справа. І вялікі унёсак у краіну будучыні. Курс распрацаваны сумесна з праваабарончай арганізацыяй Human Constanta: “Суды в Беларуси и как за ними наблюдать”
👀 🔛 https://dp.fly-uni.org/courses/sudy-v-belarusi-i-kak-za-nimi-nablyudat/
 Агляд2020_Сourt

Агляд2020_Freedom

7️⃣ 📜 Сёння, бадай кожны дзень, мы разважаем аб свабодзе, услых, пра сабе, у сацыяльных сетках. Суадносіны паміж свабодай і роўнасцю, свабодай і справядлівасцю, свабодай і воляй патрабуюць грунтоўнага асэнсавання, ад гэтага залежыць стан грамадства, палітыкі, культуры. Мы вырашылі сабраць у адным падкасце калекцыю ключавых тэкстаў. І запрасілі агучыць іх выдатных майстроў. І ў нас атрымалася надзвычай гарманічнае спалучэнне задавальненне ад праслухоўвання ды асалоды ад веды: “Класічная адукацыя. Ідэя свабоды”
👀 🔛 https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/ommclzjybxrr

 

 

8️⃣ 🎓🎭 Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im) Perfectus» мы ладзілі некалькі разоў, потым адкладалі і знаў адкладалі. Але тое, што нарэшце атрымалася сталася яшчэ лепшым – зараз мы маем самы актуальны агляд і самы свежы погляд на пытанні. Для тых, хто не патрапіў мы здолелі зрабіць відэасправаздачу тых унікальных імпрэз, што адбыліся падчас форуму. І зараз, з задавальненнем прапануем вам:
☑️ спектакль “СУРМАМА”, падрыхтаваны незалежным тэатрам «Крылы Халопа»
https://www.youtube.com/watch?v=ZXsqUoEi9Lk&feature=emb_logo 
☑️ чытка п’есы М.Багаслаўскага #НИЧЕГОСВЯТОГО
https://www.youtube.com/watch?v=bFgWBaNX1io&feature=emb_imp_woyt 
☑️ лекцыя першага дня форума “Чалавек і яго мяжы: этычныя намаганні і культура”
https://www.youtube.com/watch?v=DiJYYJ9dpmQ&feature=emb_imp_woyt
☑️ дыскусія па тэме “Covid-19: этычныя, культурныя і сацыяльныя выклікі”
https://www.youtube.com/watch?v=SyjmxsLMIO8&feature=emb_imp_woyt 
☑️ завяршальная дыскусія “Медыцынскія і сацыяльныя нормы, хто і як іх змяняе?”
https://youtu.be/bFgWBaNX1io?t=7154 
☑️ аналітычная запіска “Биоэтика в общественном поле Беларуси”
http://fly-uni.org/novosti/bioetika-v-obschestvennom-pole-belarusi-onlajn-prezentacija/

Агляд2020_Forum

Асобная, яскравая падзея напрыканцы году – “Лятучыя лекцыі”. Яны пачаліся з 22 верасня як водгук на актыўнасць дваровых супольнасцяў. Людзі сталі выходзіць па вечарох, чаяваць, размаўляць, пець, танчыць і запрашаць да сябе навукоўцаў ды цікавых людзей. Лятучы ўніверсітэт падтрымаў гэты рух і прапанаваў розныя тэмы ад беларускіх навукоўцаў, інтэлектуалаў і экспертаў.

Справаздачу па Лятучых лекцыях-2020 чытайце тут  Лятучыя лекцыі

❗️ Спадарства, далучайцеся да прагляду ды праслухоўванню, да разваг ды дыскусій, давайце разам думаць нашую ўлюблёную Беларусь!
💗 Улюблёны ў мысленне,
💗 з павагай,
💗 Ваш Лятучы ўніверсітэт

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар