(Не)Расстраляная паэзія: Юлі Таўбін

30 августа 2017

У межах праекту музычнага парталу “(НЕ)РАССТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ”, адбудзецца першая з дванаццаці вечарын, прысвечаных выдатным беларускім творцам, знішчаным 29 кастрычніка 1937 г. Герой першай сустрэчы – бліскучы паэт і перакладчык Юлі Таўбін.

Лявон Вольскі прадставіць сваю новую песню, напісаную на верш Таўбіна “Ты помніш…”. Андрэй Хадановіч распавядзе пра жыццё і творчасць паэта, а таксама прадставіць кнігу Юлія Таўбіна “Выбранае”, якая з’явіцца 1 верасня ў серыі “Паэты планеты”.

У “Выбранае” ўвайшлі найлепшыя творы з усіх прыжыццёвых зборнікаў паэта, а таксама некалькі вершаў, што ніколі не друкаваліся ў ягоных кнігах. У кнізе таксама змешчаныя некалькі вершаў Генрыха Гайнэ, якія Юлі Таўбін пераклаў на беларускую мову, а таксама два рускамоўныя вершы паэта ў беларускіх перакладах. Укладальнік зборніка Андрэй Хадановіч. Рэдактар Віктар Жыбуль.

1 верасня

Пачатак: 19:00
Кнігарня Логвінаў (Мінск, Пр. Незалежнасці, 37А)

Уваход вольны!

Юлі Таўбін (1911-1937) – беларускі паэт рэдкага таленту і на дзіва ранняй творчай сталасці. Адна з найбольш недаацэненых постацяў у айчыннай літаратуры 20-30-х гадоў ХХ ст. Аўтар трох вершаваных зборнікаў і шасці паэмаў. Бліскучы перакладчык, які пераствараў па-беларуску вершы Генрыха Гайнэ. У апошнія гады жыцця, у цюменскай высылцы, пісаў па-руску. Разам з дзясяткамі іншых творцаў расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар