Кампанія па выданню новай кнігі Алеся Анціпенкі

27 красавіка 2018

Праз краўдфандынгавую платформу “Улей” вы маеце магчымасць далучыцца да выдання новай кнігі беларускага філосафа Алеся Анціпенкі “Прыпадобніўшыся да насарога”.

Гэтая кніга – спроба адказаць на некаторыя важныя пытанні: што ёсьць мысленнем і ці ёсць штосьці па-за яго межамі? Што азначае “верыць”? Што такое смерць і чаму мы яе так баімся? Нарэшце, што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?

Зьмест кнігі складаюць таксама пераклады клясычнага твора “Тао Тэ Чінг” вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да Н.Х.) і будысцкай “Кхагавісана суты”.

Тэксты кнігі аб’ядноўвае ідэя “схаванага чалавека”, альбо не заўсёды відавочных структур нашага існавання, якія, каб быць убачанымі, патрабуюць змены пазыцыі ці ўнутранай саматрансфармацыі.

Кніга аднаўляе сэрыю “Бібліятэка “Беларускі калегіюм”. У 2012 –2013 гг. у ёй выйшлі 10 кніг вядомых беларускіх інтэлектуалаў.

Кнігу рэкамендуюць:

Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалогіі, доктар філасофіі:

“Кніга Алеся Анціпенкі “Прыпадобніўшыся да насарога” – бліскучы прыклад
сучаснага філасофскага мыслення, якое можа зацікавіць шырокае кола чытачоў.
Гэты невялікі, але каштоўны збор з чатырох эсэ і двох перакладаў тэкстаў 
усходняй класычнай мудрасці прапануе свежы погляд на адвечныя праблемы…”

Валянцін Акудовіч, літаратар:

“Кніга моцная, вельмі моцная і да таго ж унікальная, як для нашага кантэксту…”

Вы таксама можаце скласці сваё меркаванне, прачытаўшы на старонцы кампаніі эсэ “Ад мыслення да мэдытацыі”.

Далучайцеся да кампаніі і замаўляйце кнігу для сябе ці ў падарунак на платформе “Улей”!

Кампанія будзе доўжыцца да 21 траўня.

Алесь Анціпенка – сябра беларускага ПЭН-цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар кнігі “Быць прысутным” (2012), адзін з заснавальнікаў Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў, былы кіраўнік “Беларускага калегіюму”. Кандыдат філасофіі.

Персоны:
Падзеі:
Тэмы: