Новы дыстанцыйны курс «Лятучага»: «Практычная палітыка»

13 февраля 2018

На дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіўся новы курс, накіраваны на тое, каб дапамагчы чалавеку арыентавацца ў сучаснай палітыцы. Курс распрацаваны разам з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі, гэта першы з пяці курсаў, які створаны дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі ВЕДЫ ONLINE.

Пражская весна, 1968 г.

 

Як арыентавацца ў свеце палітычнага? Нажаль да сёння пад палітыкай па-ранейшаму разумеецца любая дзейнасць традыцыйных палітычных суб’ектаў: дзяржавы, партый і рухаў, грамадскіх арганізацый, міжнародных структур. У такім уяўленні палітыка апынаецца адчужанай ад чалавека, бо ён не можа ёй авалодаць, і ў выніку выціскаецца на перыферыю грамадскага жыцця.

Аўтар курса Андрэй Ягораў – беларускі палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь».

У межах курса вы разам з аўтарам будеце мець магчымасць разабрацца з наступнымі пытаннямі:

  • Як адрозніць палітычную сітуацыю ад усіх іншыш?
  • Як уладкаваная палітыка, па якой схеме можна планаваць, здзяйсняць і разумець палітычныя дзеянні?
  • У якіх дачыненнях знаходзяцца палітыка і знакавая рэальнасць, экран грамадскай свядомасці, веда, тэхналогіі і ідэалогія?
  • Як магчыма ўзнавіць палітыку ў Беларусі?

Анонс курса:

СЛУХАЙЦЕ, ЧЫТАЙЦЕ, АЦЭНЬВАЙЦЕ, АБМЯРКОЎВАЙЦЕ І ДЗЯЛІЦЕСЯ З ІНШЫМІ!

Перайсці да курса “Практычная палітыка” 

_____________________________________________________

Зараз на дыстанцыйнай платформе рыхтуюцца да выдання яшчэ 4 курса:

– Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы (Сяргей Кажамякін)

– Гульня як фенамен культуры (Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская)

– Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях (Аліна Радачынская)

– Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду (Ірына Дубянецкая)

________________________________________________________

Сачыце за навінамі нашай дыстанцыйнай платформы!

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар