15 сакавіка 2021

Ёсць у рэвалюцыі пачатак! Як яе давесці да канца?

Вядомая філосаф Таццяна Шчытцова распрацавала курс «Беларуская рэвалюцыя. Пачатак», дзе вывучае структурныя перадумвовы, ключавыя рысы і ўнікальнасць Беларускай рэвалюцыі.

У сямі тэмах, якія ўключаюць відэалекцыі і дадатковыя матэрыялы, разглядаюцца маральна-этычныя аспекты мірнага пратэсту, “слабасць” як сімвалічная зброя ў барацьбе супраць рэальнага фізічнага гвалту, асаблівая роля жанчын у беларускай рэвалюцыі, новыя формы нізавых грамадзянскіх ініцыятываў і іх крэатыўнасць, роля нацыянальнай свядомасці і шмат іншае.

Рэгеструйцеся на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта і вывучайце!