Палескія балоты ў кнігарні Логвінаў

16 траўня 2018

18 траўня ў кнігарні “Логвінаў” адбудзецца прэзентацыя новай кнігі аўтара нон-фікшн з Беласточчыны Ганны Кандрацюк “Па Прыпяці па Нобель: рэпартаж з краіны балот і бурштыну”.

Аўтарка прадставіць сваю новую кнігу, распавядзе пра ўражанні ад беларуска-ўкраінскага Палесся, ад сустрэч з тамтэйшымі жыхарамі, знаёмства са старадаўняй культурай Палесся.

Разам з Ганнай Кандрацюк на вечарыне выступяць старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч і галоўны рэдактар беларускай штотыднёвай газеты “Ніва”, дырэктар “Радыё Рацыя” Яўген Вапа (Беласток).

Кнігарня “Логвінаў” (Незалежнасці 37а)

Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

Ганна Кандрацюк нарадзілася ў Кутлоўцы на Падляшшы. Скончыла Варшаўскі ўнівэрсытэт. Ад 1993 году працуе ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва». Аўтарка шматлікіх рэпартажаў, як з Падляшша, так і з Беларусі ды Ўкраіны. Піша на беларускай і польскай мовах. Апублікавала кнігі: «W stronę Tarasiewicza» (два выданні, 2002 і 2004), «Царская трызна» (2007), «Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.» (2010). Выпусціла кампакт-дыск з запісам старадаўніх падляшскіх песень: «Žuryłasie Kateryna» (2005). Пачынаючы ад 1995 году, праводзіць семінары па журналістыцы для дзяцей і моладзі — гэтак званыя «Сустрэчы Зоркі». З моладдзю рэдагуе дадатак да «Нівы» — «Зорку». Супрацоўнічае з літаратурнымі часопісамі ў Польшчы і Беларусі. Жыве ў Беластоку.

Тэмы:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар