Паседжанне ўніверсітэцкага семінара 23 студзеня

22 студзеня 2018

Чарговае паседжанне ўніверсітэцкага семінара адбудзецца 23 студзеня (аўторак). Тэма семінара: “Герменеўтычны   падыход  да  развіцця  ўніверсітэта”, выступоўца  — Павел Баркоўскі.

“У нашай штодзённай практыцы ў нас рэдка бывае  час, каб адрэфлексаваць уласную стратэгію дзейнасці і аснаванні як  свайго  мыслення, так і таго, што мы спрабуем рабіць стратэгічна, развіваючы тыя альбо  іншыя  кірункі ў нашых актыўнасцях. Праз гэта мы мала што ведаем пра сукупныя высілкі адзін аднога і можа стварацца ўражанне,  што  пэўную  логіку  і  стратэгію  маюць  толькі тыя, хто яе навідавок  дэкляруе. Спадзяюся мой досвед самарэфлексіі і апісанне той стратэгіі  развіцця  ўніверсітэта, якую я спрабую рэалізоўваць у межах Лятучага,  стане  прыкладам  для іншых вядомых сябраў нашага калегіюма таксама зрабіць штось падобнае. Калі раптам такія мэты і амбіцыі ў вас застаюцца” — анансуе свой даклад выступоўца.

_____________________________________________________________

Семінар адбудзецца 23 студзеня (аўторак).

Месца: Падворак (вул. Баграціёна, 39).

Пачатак: у 18-30.

Уваход вольны!

_____________________________________________________________

Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.

Персоны:
Падзеі: