Перформанс Вячаслава Ахунава “Другі зрок”

21 жніўня 2017

21 жніўня а 19-00 у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца перфоманс  Вячаслава Ахунава “Другі зрок” у межах праграмы абменных рэзідэнцый “АРТ ПРОСПЕКТ”

“Сёння мастака мала хвалююць ідэі стварэння свету. Прыватныя і калектыўныя мастацкія практыкі, як правіла, дэманструюць стварэнне забаўляльнай і «салодкай» таварна-мастацкай прадукцыі, якая не нясе ў сабе ні ўтапічных ідэй справядлівасці, сацыяльнай роўнасці і калектыўнага дабрабыту, ні метафізічных пасылаў. Сёння няма месца для вялікіх твораў мастацтва. У мінулым засталіся прэтэнзіі на індывідуальнасць і геніяльныя адкрыцці новых мастацкіх формаў з катарсічнымі жэстамі і складанымі філасофскімі дыскурсамі. Цяпер НЕ адкрываюць, а забаўляюць. Глядач шукае забавак і не жадае абцяжарваць сябе разважаннямі аб датычнасці да высокага або сакральнага, сэнс спазнання яму НЕ вядомы”


Ахунаў Вячаслаў Раманавіч (нар. 02 ліпеня 1948, Ош., Кіргізская ССР, СССР) – узбекскі і кіргізскі мастак, заснавальнік сучаснагам мастацтва ў Узбекістане, прадстаўнік незалежнай арт-сцэны, якая звязала паміж сабой дзве эпохі нонканфармісцкага мастацтва – савецкую і постсавецкую. Свае працы мастак ствараў практычна па-за кантэкстам маскоўскага концэптуалізма або эмігранцкага соцарта.

У канцы 1970-х гадоў сфармуляваў свой кірунак у творчасці як “сацыялістычны мадэрнізм”. У канцы 80-х гадоў мастак лёгка расстаўся з візуальным мастацтвам, упадабаючы яму іншыя спосабы выказвання, а потым, у пачатку 2000-х, так жа лёгка да яго вярнуўся.
З 1980 года жыве ў Ташкенце.

З 2011 года Вячаслаў Ахунаў з’яўляецца невыязным з сваёй краіны – улады Узбекістана пазбавілі мастака магчымасці выязджаць за мяжу для ўдзелу ў выставах з фармулёўкай “немэтазгодна”.
З канца 90-х мастак прымае ўдзел у найбуйнейшых выставах, такіх, як Дакумента 13 (2012); 55, 52, 51 Венецыянская біенале (2013, 2007, 2005 г.г.); Сінгапурскай біенале сучаснага мастацтва (2013, 2006); “Атлас”, Museo Nacional Centro de Arte Reina Sofia, Мадрыд, Іспанія – ZKM | Museum fur Neue Kunst, Карлсуруе, Германія – Sammlung Faickenberg, Гамбург, Германія (2011 – 2010), “Остальгия”, New Museum of Contemporary Art, Новы-Ёрк, ЗША (2011); 11-я міжнародная біенале сучаснага мастацтва ў Стамбуле (2009), “Сляды сакральнага”, Цэнтр Пампіду, Парыж, Францыя і Цэнтр сучаснага мастацтва, Мюнхен, Германія (2008)

Праект рэалізаваны ў межах міжнароднай платформы “АРТ ПРОСПЕКТ”, праграмы мастацкіх рэзідэнцый для мастакоў з 10 постсавецкіх краін. 
Асноўны партнёр праекта CEC ArtsLink

Падзеі: