VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі – праграма працы

03 жніўня 2017

Цырымонія ўручэння першых прэмій Кангрэса, Коўна, 2013 г.

Сёмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў Варшаве.
Асноўным акадэмічным партнёрам з польскага боку выступіць Collegium Civitas.
Традыцыйна на Кангрэс збярэцца каля 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі па вынікам 2015 і 2016 гадоў.

На сайце Кангрэса з’явілася папярэдняя праграма працоўных секцый і панэляў. У гэтым годзе праца будзе ісці ў межах 17-ці секцый, шмат з якіх ўключаюць па некалькі тэматычных панэляў. Спіс працоўных секцый: 

  1. Міжнародныя адносіны. Рэгіянальная бяспека. Знешняя палітыка / International Relations. Regional Security. Foreign Policy.
  2. Палітыка. Палітычныя інстытуты. Дзяржаўнае кіраванне / Politics. Political institutes. Public administration.
  3. Беларускаеграмадства і сацыяльныя навукі/ Belarusian society and social sciences
  4. Эканамічнаяісацыяльная палітыка/ Economic and social policy
  5. Гендарныя даследаванні / Gender studies
  6. Адукацыяі навука/ Education and science
  7. ГісторыяВялікагаКняства Літоўскага/ History of the Grand Duchy of Lithuania
  8. ГісторыяБеларусіХІХ і ХХ стагоддзяў/19th-20th century history of Belarus
  9. Літаратуразнаўства/Literary Studies and Linguistics
  10. Пераклады і беларуская культура / Translations and Belarusian Culture
  11. Лінгвістыка / Linguistics
  12. Гісторыяцарквы і тэалогія / History of Church and Theology
  13. 13.Новыя даследаванні спадчыны / New directions in Heritage Studies
  14. Этналогіяі даследаванні традыцыйнай культуры/Ethnologyand traditional culture studies
  15. Гвалт як культурная траўма ХХ стагоддзя /Violence as a cultural trauma of the 20th century
  16. Сучасная беларуская культура / Contemporary Belarusian culture
  17. Беларусь як Памежжа культур і этнасаў/ Belarus as a borderland of cultures and ethnicities

Увага, праграма яшчэ ў стадыі дапрацоўкі, таму сачыце за зменамі на сайце Кангрэса!

Падзеі: