Запрашаем да вывучэння “Практычнай палітыкі”

21 лістапада 2021

Лятучы запрашае да вывучэння курса “Практычная палітыка” у фармаце групавых дыскусій. Прыём заявак да 1 снежня.

Новы адукацыйны фармат – групавое дыскусійнае саманавучанне. Гэта магчымасць не проста засвоіць змест курса, але і сфармаваць сваё меркаванне праз абмеркаванне, убачыць ідэі з розных бакоў, знайсці свой падыход да пытанняў палітыкі.

Курс Практычная палітыка (А.Ягораў) дае слухачам веды, патрэбныя для арыентацыі ў сучасных палітычных сітуацыях. Аўтар разбірае як уладкавана палітыка, а таксама як палітычная практыка стасуецца з ведай, інфармацыяй, ідэялогіяй і тэхналогіямі.

Курс існуе ў відэафармаце, але мы прапануем аб’яднацца ў групу і прайсці яго супольна. Як гэта будзе адбывацца?

  1. Збіраецца група 15-20 чалавек.
  2. Да кожнага занятка вам трэба будзе самастойна прайсці адну тэму (паслухаць відэа і прачытаць дадатковыя матэрыялы)
  3. Раз на тыдзень група збіраецца (анлайн), каб абмеркаваць засвоеныя веды, супольна разабрацца ў праблемах. Гэта адбываецца шляхам дыскусіі з мадэратарам, але без выкладчыка.
  4. Прайшоўшы паступова тэму за тэмай, удзельнікі курса пішуць выніковае эсэ.
  5. Эсэ абмяркоўваюцца групай з удзелам выкладчыка, аўтара курса.

Па выніках удзельнікі атрымліваюць сэртыфікаты.

Пачатак заняткаў – 7 снежня.

Заняткі будуць адбывацца кожны аўторак, а 19-ай. Курс разлічаны на 9 заняткаў. Заняткі адбываюцца анлайн

Для таго, каб далучыцца, зарэгіструйцеся, калі ласка, да 1 снежня (уключна). 

ФОРМА РЭГІСТРАЦЫІ