
Вызначэнне пераможцаў Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі ў 2017 годзе адбудзецца ў Мінску 12 снежня.
Цырымонія ўручэння Прэміі Кангрэса, Коўна, 2013
Не гледзячы на тое, што ў гэтым годзе сам Кангрэс правесці не атрымалася (нагадаем, што аргкамітэт спрабаваў арганізаваць правядзенне Кангрэсу нарэшце ў Мінску, але “з-за арганізацыйных складанасцяў” гэта не атрымалася), наданне Прэмій Кангрэса ўсё ж адбудзецца.
Першым апублікаваны шорт-спіс па гуманітарных навуках.
Наданне Прэміі Кангрэса ў 2017 г., Варшава
Манаграфіі
Алесь Бельскі. Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2017. – 344 с.
Уладзімір Гніламедаў, Мікола Мікуліч. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць: гісторыка-літаратурны нарыс. Мінск : Беларуская навука, 2017. – 387 с.
Вадзім Шклярык. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 196 с.
Іван Штэйнер. Смехъ зъ болѣстію смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2017, 129 с.
Артыкулы
Клімаў, Ігар. Біблейныя пераклады на старабеларускую (стараўкраінскую) мову // ARCHE, № 3 (153), 2017. C. 125–150.
Вячаслаў Мартысюк. Гутарка Паўлюка і вясельле Баўтрука: крыніцы тэксту, пытанні атрыбуцыі, Acta Albaruthenica, 2017, t. 17, s. 331–371.
Юры Пацюпа. Феномен беларускага 11-складовіка: Тэарэтычны, параўнальна-гістарычны і прапедэўтычны аналіз, Acta Albaruthenica, 2017, t. 17, s. 119–158.
Алена Рудэнка. Лацiнаграфiчныя тэксты на старабеларускай мове, Studia Białorutenistyczne, 2017, № 11, с. 225-241.
Ірына Шаўлякова-Барзенка. Беларуская літаратура ў інфармацыйным грамадстве: пагрозы як гарантыя перспектыў // Полымя. – 2017. – № 1. – С. 103-114.
Надзея Чукічова. Казкавасць без казкі ў „Шляхціцы Завальні” Яна Баршчэўскага, Acta Albaruthenica, 2017, t. 17, s. 39–50.
Прэмія Кангрэса па гуманітарных навуках надаецца пры фінансавай падтрымцы сям’і Кіпель (ЗША).
Шорт-ліст Прэміі ў катэгорыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» можна паглядзець ТУТ.
Абвяшчэнне вынікаў Прэміі Кангрэса адбудзецца 12 снежня а 20.00 у гатэлі Crowne Plaza (Мінск, вул. Кірава, 13). Запрашаюцца ўсе ахвотныя!
Па тэме:
Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў гэтым годзе не адбудзецца
VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: дасягненні і выклікі
Андрэй Казакевіч: Кангрэс выконвае значную ролю ў кансалідацыі даследаванняў Беларусі