Прэс-канферэнцыя фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”

14 студзеня 2019

4-7 красавіка гэтага года мае адбыцца ужо другі Фестываль, прысвечаны сучаснай беларускай кніге і асаблівасцям працэсу яе стварэння.

Першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбыўся 27-31 траўня 2018 г., падзея аб’яднала сотні аматараў сучаснай кнігі: як тых, хто ўдзельнічае ў самім працэсе яе стварэння – выдаўцоў і рэдактараў, аўтараў і перакладчыкаў, мастакоў і дызайнераў, – гэтак і тых, хто з’яўляецца яе чытачамі.

Ці прыедуць на “Прадмову” у гэтым годзе замежныя літаратурныя зоркі? Хто мае быць беларускім хэдлайнерам? Якія гарады з’явяцца на мапе “Прадмовы” (сёлета фестываль пройдзе не толькі ў сталіцы)? 

На гэтыя і другія пытанні 22 студзеня у Прэс-клубе адкажуць філосаф Павел Баркоўскі, паэтка Дар’я Бялькевіч і паэт Андрэй Хадановіч. Таксама яны абвесцяць новую кніжную прэмію.

22 студзеня

Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)

14.00 – 15.00

Зарэгістравацца для ўдзелу можна ТУТ

Тэмы:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар