Прэзентацыя кнігі “Мазаіка жыцця” Аляксандра Тамковіча

18 снежня 2017

Аляксандр Тамковіч і Міжнародны Прэс-клуб запрашаюць на прэзентацыю кнігі  “Мазаіка жыцця”.

На  яе старонках пра свой жыццёвы шлях расказваюць:

Святлана Алексіевіч, Алена Анісім, Алесь Аркуш, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Сяргей Вераціла, Наталля Гардзіенка, Адам Глобус, Таццяна Грыневіч, Генадзь Драздоў, Ірына Дубянецкая , Максім Жбанкоў, Кася Камоцкая, Алесь Камоцкі, Іван Кірчук, Артур Клінаў, Андрэй  Кудзіненка , Андрэй Курэйчык, Гэнік Лойка,  Віктар Марціновіч, Дзмітрый Падбярэзскі,  Алесь Пашкевіч, Алесь Пушкін,  Барыс Пятровіч, Анатоль Тарас, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Сяргей Харэўскі, Юлія Чарняўская,  Васіль Шаранговіч, Віктар Шалкевіч.

Аповеды праілюстраваны ўнікальнымі фота (звыш за 400) сямейных альбомаў.

Вядучая імпрэзы — заслужаная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Музычная аранжыроўка — Сяргей Башлыкевіч.

Прэзентацыя адбудзецца 19 снежня ў 17.00 па адрасе – Мінск, Веры Харужай, 3-601, (6-ы паверх).

Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя!