Прэзентацыя кнігі вершаў Чарльза Букоўскі

19 января 2018

Прэзентацыя зборніка паэзіі культавага амерыканскага аўтара адбудзецца 24 студзеня ў Кнігарні Логвінаў.

Напрыканцы 2017 года ў выдавецтве “Харвест” выйшла першая кніга вершаваных перакладаў знакамітага амерыканскага паэта і празаіка Чарльза Букоўскі на беларускую мову. Зборнік носіць назву “Cвятло, і паветра, і месца, і час” і ўключае ў сябе з паўсотні паэтычных твораў. Гэта беспрэцэдэнтнае выданне: вершаваныя пераклады аднаго з самых скандальных аўтараў 20-га стагоддзя нават на рускай мове былі надрукаваныя кнігай толькі ў 2007 годзе. Аўтарскія правы захаваныя, а вершы пераствораныя трыма перакладчыцамі: Ганнай Комар, Юляй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч.

24 студзеня

Кнігарня Логвінаў 

(пр-т. Незалежнасці, 37А)

Пачатак у 19.00

У праграме: паэзія і віно

Тэмы:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар