Прэзентацыя зборніка лекцый Уладзіміра Абушенкі

24 ноября 2016

Выданне цыкла лекцый Уладзіміра Абушенкі, выдатнага беларускага сацыёлага, які сыйшоў ад нас мінулай восенню, для Беларусі амаль унікальнае. Унікальнае не толькі ўласна зместам, але і тым шляхам, якім яно пабачыла свет. 

Настаўніцтва займала одно з галоўных месцаў у жыцці Ўладзіміра Леанідавіча. Аўтарскія курсы па тэарэтычнай сацыялогіі і культурсацыялогіі, якія ён шмат год чытаў у БДУ, былі аднымі з цікавейшых і найбольш грунтоўных у адукацыі будучых сацыёлагаў. Некалькі апошніх год свайго жыцця ён чытаў магістрантам аддзялення сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук курс «Праблемы сучаснай сацыялогіі». Сам ён лічыў гэта курс найбольш складаным у сваёй практыцы, і нават эксперыментальным. Ад самага пачатку гэтага «экперыменту» была ідэя выдання курса, але пры жыцці Ўладзіміра Абушэнкі гэта так і не здзейснілася.

Кнігу сабралі, адрэдагавалі і выдалі вучні Ўладзіміра Абушэнкі. Значная частка сродкаў на выданне была сабрана праз краўдфандынг з дапамогай платформы Talaka.by

Прэзентацыя выдання курса лекцый Уладзіміра Абушэнкі

«Сучасная сацыялогія. Праблемы, рамкі, падставы»

адбудзецца 30 лістапада

у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасцi, 37а).

Пачатак — у 19-00.

На прэзентацыі можна будзе даведацца пра змест і гісторыю стварэння кнігі, а таксама набыць выданне.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар