Public space day 2021: мой горад – мая прастора

29 чэрвеня 2021

Лятучы універсітэт, Міжнародны кансорцыум Еўрабеларусь і ўрбаністычная ініцыятыва “Добры горад” запрашаюць на анлайн “Public space day 2021: мой горад – мая прастора”. 

8 ліпеня. Пачатак у 16:00

Грамадскія прасторы – індыкатар і кропка развіцця гарадоў. У 2020 і 2021 годзе грамадскае жыццё ў гарадах Беларусі віруе і ў гэтых працэсах гарадскія публічныя прасторы займаюць важнае месца.

Public space day ў гэтым годзе мы прысвяцім размове пра тыя зьмены, што адбываюцца ў горадзе, пра ідэі і магчымасці развіцця грамадскіх прастор.
Асобную ўвагу нададзім сярэднім і малым гарадам, дзе грамадскія прасторы з’яўляюцца кропкай канцэнтрацыі гарадскога жыцця.

Праграма Public space day 2021 будзе ўключаць у сябе:

16:00 Прэзентацыі каманд і ініцыятыў з розных гарадоў Беларусі (Бабруйск, Мазыр, Баранавічы ды інш.). Яны прадставяць бачанне актуальнай сітуацыі ў сваіх гарадах, ідэі і праекты, якія працуюць на будучыя і развіццё. Мы зможам разам з гарадскімі актывістамі віртуальна прайсціся па краіне і зразумець, як і куды мы рухаемся далей.

18:30 Прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследавання А.Лебедзевай “Права на горад і практыкі дваровага ўдзелу”, праведзенага ўвосень 2020 года.

19:30 Прэзентацыя відэакурса Т.Вадалажскай “Грамадскія прасторы: як зрабіць горад горадам”, прадстаўлены на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта.

20:00 Дыскусія «Права на горад. Новыя практыкі і новая сітуацыя 2020-2021 », у якой будуць абмяркоўвацца тыя якасныя зрухі, новыя фарматы і магчымасці, якія раскрыліся ў гэты драматычны перыяд паскоранага развіцця грамадскага жыцця ў нашых гарадах. Мы абмяркуем тэндэнцыі выкарыстання лічбавых магчымасцяў, актуалізацыю цікавасці да формаў калектыўнага самакіравання і агульные змены ў грамадзянскім самавызначэнні гараджан.

Мерапрыемства пройдзе ў анлайн фармаце.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх, каго цікавіць развіццё грамадскіх прастор і гарадскога жыцця.

Каб атрымаць спасылку на мерапрыемства, калі ласка, запоўніце форму да 7.07. 

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар