Публічная дыскусія “БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці”

11 траўня 2018

18 траўня ў межах VІI-й Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера “Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка”  адбудзецца публічная дыскусія “БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці“.

Удзельнікі дыскусіі: Ігар Бабкоў, Андрэй Казакевіч, Пётр Пятроўскі, Вадзім Мажэйка.

МадэратарРусціс Камунтавічус.

Стагоддзе БНР і чаканае стагоддзе БССР выводзяць на новы ўзровень дыскусію пра аснову беларускай дзяржаўнасці.

Якое месца гэтыя ўтварэнні мусяць займаць у гістарычнай памяці Беларусі? З якога моманту можна казаць пра пачатак новае беларускае дзяржаўнасці? Наколькі гісторыя, палітычны досвед і вобразы БНР і БССР кампліментарныя ці, наадварот, несумяшчальныя ў адзіным гістарычным наратыве?

Гэтыя пытанні мяркуецца паставіць у рамках дыскусіі.

БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці”

18 траўня

Арт-Сядзіба (пр. Машэрава, 18)

Пачатак – 18.30

Уваход на дыскусію вольны!

 ______________________________________________

VІI-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” адбудзецца 18-19 траўня. Да 15 траўня яшчэ можна паспець запоўніць анлайн-форму рэгістрацыі і патрапіць на канферэнцыю ў якасці госця.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар