Спадчына у дзеянні: патэнцыял культурных праектаў

27 студзеня 2019

Арганізатары конкурса “Спадчына ў дзеянні”  запрашаюць абмеркаваць актуальныя пытанні і трэнды ў працы з гісторыка-культурнай спадчынай у фармаце круглага стала.

Наша спадчына – не проста застылыя камяні ці фальклор. Гэта тое, што ўдзейнічае на людзей і супольнасці, прыцягвае ўвагу і таленты, тое, ад чаго сення ўсе часцей натхняюцца прадстаўнікі крэатыўных індустрый: дызайнеры, музыканты, архітэктары ды інш.

Словам, спадчына мае важкі сацыякультурны і нават камерцыйны патэнцыял. Але ж як з ім працаваць? Чаму адны праекты натхняюць і выклікаюць захапленне, у той час як іншыя – хутчэй непакой?

У межах падрыхтоўкі беларускага конкурса “Спадчына ў дзеянні”, прысвечанага выяўленню лепшых за апошнія пяць гадоў прыкладаў працы з гісторыкаарычнай-культурнай спадчынай, мы запрашаем прадстаўнікоў культурнай сферы да абмеркавання:

  • Чым сёння есць сапраўды добры культурны праект, звязаны са спадчынай?
  • Як вызначыць крытэры яго якасці?
  • Якія новыя фарматы будуць актуальныя ў бліжэйшы час?
  • Якія трэнды існуюць у свеце і ў Беларусі?
  • Якія паспяховыя прыклады працы з спадчынай існуюць сярод мастакоў, дызайнераў, культурных менеджэраў і прадстаўнікоў крэатыўных індсутрый?

Аб усім гэтым Беларускі камітэт ІКАМОС запрашае паразмаўляць пад час круглага стала-дыскусіі “Спадчына у дзеянні: патэнцыял культурных праектаў”.

2 лютага (субота)

15.00 – 17.00

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Кастрычніцкая, 19)

Уваход вольны!

_______________________________________________

Даведацца больш пра конкурс “Спадчына ў дзеянні” можна ТУТ.

Падзеі:
Тэмы: