Спектакль ANTI[GONE] з абноўленым акцёрскім саставам

30 студзеня 2018

10 лютага дакументальны спектакль «Anti[gone]» пройдзе з абноўленым акцёрскім саставам.

Новыя героі – маркетолаг Усевалад Круцько, юрыст Антаніна Іванова і сацыёлаг Аксана Шэлест – распавядуць свае гісторыі разам з ужо ўпадабанымі выканаўцамі: кіраўніком PR-агенцтва Раманам Касціцыным, журналістам Хрысцінай Марчук, дырэктарам выдавецтва Андрэем Аляксандравым, спартсменкай Марынай Калінінай, палітолагам Андрэем Ягоравым і актывістам Алесем Кратом. Аб’яднае апавяданні тэкстам п’есы «Антыгона» Сафокла акторка Дар’я Новік.

«Anti[gone]» – гэта гісторыя, якая балансуе паміж тэатрам і жыццём, паміж манументальнасцю трагедыі і далікатнасцю ўнутранага свету чалавека.

Гэты спектакль – “спараджэнне” першага з адбыўшыхся ў Беларусі семінара “Адказнасць. Каштоўнасці. Будучыня, праведзенага па тэхналогіі Аспен-семінараў.

Пастаноўка спектакля “Антыгона” паводле п’есы Сафокла – адзін з базавых элементаў правядзення Аспен-семінараў, аднак за межы самога семінара гэтыя пастаноўкі выходзяць рэдка. Пра з’яўленне спектакля “Anti[gone]” яго рэжысёр, Аляксандр Марчанка, ў інтэрвью “Культпрасвету” распавядаў так: “У нашых бурных спрэчках (падчас семінара – заўв. рэд.) мы вырашылі паспрабаваць адшукаць гісторыі з сённяшняга дня, якія былі б сугучныя з узаемаадносінамі і канфліктамі з п’есы Сафокла. І толькі потым, калі семінар скончыўся, у мяне асабіста паўстала адчуванне каштоўнасці таго, што распавядалі ўдзельнікі, для больш шырокага кола людзей. Мне здаецца, гэта нейкая альтэрнатыва сёньняшняй грамадзянскай супольнасці, якая, скажам так, прадстаўлена ў мас-медыя. Ёсць адзін дзіўны момант: тыя людзі, якія бачныя нам, яны ж нябачныя большасці людзей. Мы жывем і не ведаем, што, аказваецца, ёсць людзі, побач з якімі можа быць цікава і можа адбывацца нешта важнае ў чалавечым сэнсе. Але калі мы неспадзявана дастанем сябе са сваёй «кансервавай банкі», мы ўбачым зусім іншых людзей, зусім іншыя гісторыі, іншыя праблемы, іншую інтанацыю”.

Прэм’ера спектакля адбылася 12 чэрвеня 2017 года.

Дар’я Новік – адна за ўсіх персанажаў “Антыгоны” Сафокла

 

Чакаем вас 10 лютага, пачатак – а 19й.

Месца правядзення – Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура (вул. Азгура, 8).

Набыць квіткі можна на сайце artcorporation.by альбо па тэлефоне +375 29 6226444, а таксама на сайтах bycard.by, kupalauski.by, smsbilet.by.

Больш інфармацыі пра спектакль можна знайсці на сайце АРТ Карпарэйшн, а таксама на адмысловай старонцы ў ФБ.

Чытайце таксама:

Беларуская “Anti[gone]”: на мяжы

«ANTI[GONE]». Как победить историю

Пры падтрымцы Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура.

Падзеі:
Тэмы: