Сто гадоў з Калядамі

19 декабря 2017

На перадсвяточнай сустрэчы ў Клубе вуснага гісторыка Ірына Махоўская раскажа пра гістарычны шлях свята за апошнія сто гадоў.

Мінулае стагоддзе сталася цяжкім часам для захавання практычна ўсяго дарэвалюцыйнага. Савецкая ўлада ўзяла курс на поўную замену святочных традыцый. «Чырвоныя» святы былі пакліканы, каб абнавіць грамадства і пабудаваць новую міфалогію. Такім чынам, галоўным днём у годзе стаў дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Аднак, што адбывалася з Калядамі? Фактычнай забароны Калядаў не было да 1930-га году, але святкаваць іх не дазвалялася па змаўчанні: ужо ў 20-х гг. замест зімовых урачыстасцяў праводзіліся антырэлігійныя лекцыі альбо “камсамольскія святкі”. Ёлка таксама была пэўны час пад забаронай, але ў 1935 г. яе вярнулі, што праўда, не зялёную, а чырвоную.

А вось пра тое, ці сталіся ўсе захады па замене свята паспяховымі, раскажа Ірына Махоўская, якая даследавала гэтую праблему і антрапалагічнымі, і вуснагістарычнымі метадамі.

Прыходзьце, каб не прапусціць нічога цікавага, да таго ж арганізатары падрыхтавалі для вас сюрпрыз.

Сустрэча адбудзецца 20-га снежня ў 18.30 у будынку Гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25).

Уваход традыцыйна вольны!

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар