Сустрэча з Эльжбетай Смулковай

16 жніўня 2013

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць на сустрэчу  з  прафесарам Эльжбетай Смулковай.

Напрацягу жыцця чалавеку даводзіцца стаць сведкам розных яскравых момантаў, але толькі некаторыя з іх застаюцца ў памяці як важныя, знакавыя падзеі. Падобна і з людзьмі – з шэрагу творчых імпрэзаў, прэзентацый, лекцый і дыскусій толькі некаторыя становяцца для нас сустрэчай з Асобай, чые думкі і меркаванні становяцца важнай часткай нашага разумення сучаснасці. Сустрэча з такой Асобай дорыць нам досьвед датычнасць часу, гісторыі і культуры.

22 жніўня Лятучы ўніверсітэт ладзіць сустрэчу з чалавекам, які “увасабляе сабой польска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і ў галіне дыпламатыі”вядомай беларусісткай і славісткай, першым Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі, доктарам габілітаваным Эльжбетай Смулковай. Яе ўнікальны досьвед працы ў розных сферах, практыка даследаванняў памежных польска-беларуска-літоўскіх тэрыторый, шматлікія навуковыя, дыпламатычныя і проста чалавечыя кантакты дазваляюць ёй глыбока асэнсоўваць тыя працэсы, якія фармуюць інтэлектуальную і культурную прастору сучаснай Усходняй Еўропы.

За філіжанкай кавы з прафесарам Эльжбетай Смулковай мы размаўляем пра актуаліі жыцця польскіх універсітэтаў, тыя выклікі, якія стаяць сёння перад універсітэцкай адукацыяй і навукай, пра сучасныя тэндэнцыі ў развіцці гуманістыкі.

Запрашаем далучыцца да гутаркі.

Сустрэча адбудзецца 22 жніўня а 18.30 у кавярні “Лыжкі” (Камсамольская, 34)

Прапануем адно з інтэрв’ю з прафесарам Эльжбетай Смулковай