Сустрэчы з удзельнікамi шорт-ліста прэміі Гедройца

10 кастрычніка 2017

З 11 па 25 кастрычніка ў кнігарні “Логвінаў” пройдзе серыя сустрэч з пісьменнікамі, што трапілі ў кароткі спіс прэміі Гедройца. Імпрэзы ладзяцца сумесна з праектам “Віно” інтэрнэт-тэлебачання “Trixter-TV”. Плануюцца анлайн-трансляцыі сустрэч.

Мадэратары — вядоўцы праграмы “Віно” Арамаіс Міракян і Дар’я Трайдэн.

Расклад сустрэч:

11.10 (серада):
Удзельнікі: Адам Глобус, Людміла Рублеўская.

16.10 (панядзелак):
Удзельнікі: Сяргей Календа, выдавец Андруся Горвата Іван Кобзік.

25.10 (серада):
Удзельнікі: Зміцер Бартосік, Валер Гапееў, Аляксей Талстоў.

Пачатак усіх сустрэч — 19-я гадзіна.

Адрас: кнігарня “Логвінаў” (пр-т Незалежнасці, 37А).
Уваход вольны!

____________________________________________________________________

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў з кнігай “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько з кнігай “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур з кнігай “Завяршыць гештальт” (2016).

Сёлета ў журы Прэміі Гедройца ўвайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

У кароткі спіс прэміі-2017 увайшлі:

Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы
Валер Гапееў. Ноч цмока
Адам Глобус. Зваротная перспектыва
Андрусь Горват. Радзіва “Прудок”. Дзённік
Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
Людміла Рублеўская. Дагератып
Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце

Узнагароджанне пераможцаў запланаванае на кастрычнік.

Падзеі: