Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы

03 мая 2019

15 траўня адбудзецца першы выступ у межах “Адкрытай кафедры” Лятучага ўніверсітэта.

Часам падаецца, што развіццё тэхналогій у медыцыне мала тычыцца шэраговага беларуса. Але змены адбываюцца не толькі на тэхнічным узроўні, яны закранаюць сутнасныя ўяўленні пра чалавека і сацыяльныя стасункі вакол здароўя. “Ад патэрналізму праз супрацоўніцтва да медычнага дыгіталізму” – так можна апісаць шлях зменаў у стасунках “лекар-пацыент” пад уздзеяннем прасоўвання пэўных каштоўнасцяў і развіцця тэхналогій.

  • Ці стварае гэты рух новыя пытанні і выклікі?
  • Як будуць будавацца гэтыя стасункі і ці ёсць тут падставы для новых сацыяльных размежаванняў і няроўнасці?
  • Як працуе з гэтымі і іншымі пытаннямі медыцынская этыка і біяэтыка?
  • Ці тычацца нашага грамадства тыя выклікі, што сёння вызначаюцца ў сувязі з тэхналогіямі ў медыцыне?
  • Ці закранае нас праблематызацыя базавых паняццяў, у межах якіх традыцыйна апісваюць біяэтыку (аўтаномія асобы, карыснасць і справядлівасць)?

Разам з лекарамі і спецыялістамі ў біяэтыцы Андрэем Вітушкам і Мікалаем Галабародзькам мы паспрабуем разабрацца з гэтымі пытаннямі і вызначыць іх актуальнасць для дзейнасці розных суб’ектаў у Беларусі.

Мікалай Галабародзька, дзіцячы інфекцыяніст, кандыдат медыцынскіх навук. Вывучаў магчымасці падвышэння патэнцыялу сістэмы этычнай экспертызы біямедычных даследаванняў у Беларусі.

Андрэй Вітушка, дзіцячы рэаніматолаг, кандыдат медычных і магістар гуманітарных навук. Сфера цікаўнасцяў – узаемадачыненні “лекар-пацыент-сістэма аховы здароўя”.

                                  15 траўня (серада)

Пачатак у 18:30

Для удзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Месца правядзення будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам.

“Лятучы” рэкамендуе:

ЧТО БИОТЕХНОЛОГИИ РАССКАЗЫВАЮТ НАМ О НАС САМИХ

КУРС «ОТКРЫТЫЕ ПРОБЛЕМЫ И ПАРАДОКСЫ БИОЭТИКИ»

ЛЕКЦЫЯ «МАРАЛЬНАЯ ЭЎРЫСТЫКА БІЯТЭХНАЛАГІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ»

Адкрытая кафедра – серыя выступаў прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, тэматычнымі рамкамі якіх стануць пытанні сацыяльных зрухаў і новай няроўнасці, звязаныя з пераходам на інавацыйны тып мыслення і дзейнасці, з імклівым развіццём тэхналогій. Мы паспрабуем акрэсліць кола зменаў, якія адбываюцця ў сацыяльных зносінах і статусах, этычных нормах і прававых стасунках, формах забеспячэння бяспекі праз трасфармацыю розных сацыяльных інстытутаў і сфер дзейнасці.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар