«Трансгрэсіі» у Чыкага. Конкурс грантаў

22 чэрвеня 2017

Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) аб’яўляе конкурс грантаў для ўдзелу ў 49-й штогадовай канвенцыі Association for Slavic, East European, & Eurasian Studies (ASEEES), якая адбудзецца 9-12 лістапада 2017 года ў Чыкага (ЗША).

МАГ прапануе 4 гранты, якія пакрыюць кошт пералёту і знаходжанні ў гатэлі, а таксама сутачныя на чатыры дні канвенцыі, для 2-х удзельнікаў з Украіны і 2-х удзельнікаў з Беларусі.

Тэрмін падачы заявак на конкурс – 15 ліпеня 2017 года. Заяўкі трэба дасылаць у электроннай форме на адрэсу Iahmag2015@gmail.com. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць тэкст дакладу, які ўдзельнік плануе прадставіць на канвенцыі. Таксама патрабуецца пацверджанне заяўкі на ўдзел у канвенцыі.

Асноўная тэма канвенцыі сёлета – “Трансгрэсіі. 100-гадовы юбілей бальшавіцкай рэвалюцыі заклікае навукоўцаў да пераасэнсавання спосабаў укаранення змен у грамадстве, пераацэньвання культурных, сацыяльных і палітычных практык, закліканых весці чалавецтва да “светлай будучыні”. Больш дэталёва з тэматычнымі прыярытэтамі кангрэса можна азнаёміцца на сайце канвенцыі. Чальцы МАГ атрымаюць магчымасць браць удзел у паседжанні асацыяцыі ў Чыкага.

Адбор заявак будзе ажыццяўляцца чальцамі наглядальнай рады МАГ.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 30 ліпеня 2017 года.

Надаванне грантаў ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага фонду «Адраджэнне».

Лятучы універсітэт — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар