Універсітэцкі семінар: у пошуку “новых універсітэтаў”

31 кастрычніка 2018

Чарговае паседжанне ўніверсітэцкага семінара адбудзецца 6 лістапада (аўторак). 

На семінары будзе працягнутая серыя дакладаў Таццяны Вадалажскай, якія акрэсліваюць выклікі апошняга дзесяцігоддзя да развіцця Універсітэта ў сучаснай Беларусі. Тэма наступнага дакладу: “Карціна свету і змест адукацыі: пошукі “новых універсітэтаў”.

Адукацыя з’яўляецца не адзінай, але неад’емнай часткай сутнасці ўніверсітэта.

  • Якія чыннікі ўплываюць на падставовыя змены ў змесце і арганізацыі адукацыі?
  • Што прымушае нас сёння наноў задавацца пытаннямі пра змест адукацыі ва ўніверсітэце?
  • Як “новы змест” арганізуе адукацыйную прастору і працэсы?
  • Якой можа быць новая мадэль адукацыі?

Падчас выступа і абмеркавання мы паспрабуем знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Глядзіце запіс першага даклада гэтага сезона: Універсітэт як сацыяльны інстытут.

6 лістапада (аўторак)

Падворак (вул. Баграціёна, 39), Пачатак у 18-30.

Уваход вольны!

***

Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.

Персоны:
Падзеі:
Тэмы: