Паседжанне ўніверсітэцкага семінара 12 снежня

11 декабря 2017

Чарговае паседжанне ўніверсітэцкага семінара адбудзецца 12 снежня і будзе прысвечана дакладу Паўла Баркоўскага “Аб вяртанні да ідэі універсітэцкага семінару і асноўных накірунках будучай працы”.

У межах заяўленай тэмы Павел Баркоўскі збіраецца звярнуцца да неадпаведнасці цяперашняга фармату семінара яго першапачатковай ідэі як па форме, так і па зместу, а таксама прапанаваць перспектывы яго наступнай дзейнасці па чатырох асноўных напрамках:

1) забеспячэнне фінансавай устойлівасці дзейнасці Лятучага;

2) распрацоўка і прасоўванне ўласнай адукацыйнай праграмы – канцэпцыі ўніверсітэцкай адукацыі;

3) распрацоўка праграмы даследаванняў ва універсітэце, альтэрнатыўнай існуючай канцэпцыі даследчага універсітэта;

4) магчымае выкарыстанне тэхналогіі блокчейн для будаўніцтва універсітэта.

Семінар адбудзецца 12 снежня (аўторак).

Месца: Падворак (вул. Баграціёна, 39).

Пачатак: у 18-30.

Уваход вольны!

_____________________________________________________________

Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар