“Urbi et Orbi” ў Магілеве: Ірына Дубянецкая

22 октября 2013

У апошнюю суботу кастрычніка Лятучы ўніверсітэт, пры падтрымцы міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь»,  пачынае другі сезон публічных лекцый “Гораду і Свету” у Магілёве. Доктар тэалогіі, доктар філасофіі Ірына Дубянецкая запрашае магілёўскіх слухачоў паразважаць на тэму беларускай Бібліі.

Наколькі сёння стварэнне Бібліі на нацыянальнай мове можа стаць нацыятворчым праектам? Ці не згубіла сваёй надзённасці пытанне беларускага перакладу Бібліі ў постнацыянальным свеце? Паспрабуем знайсці адказы на гэтыя пытанні разам з Ірынай Дубянецкай на публічнай лекцыі “Нацыятворчы праект у постнацыянальным свеце: Беларуская Біблія“, якая адбудзецца 26 кастрычніка па адрасе: Магілёў, вул. Ленінская,63 (Тэхнапарк), зала 807. Пачатак а 14.30.

Нагадаем пра інтэрв’ю Ірыны Дубянецкай на тэму беларускай Бібліі, якое не згубіла сваёй актуальнасці і сёння.

Лятучы універсітэт — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар