Уручэнне літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча

14 сакавіка 2018

Беларускі ПЭН-цэнтр запрашае на ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Сёлета прэмія будзе ўручаная ў дзень нараджэння яе патрона –Францішка Багушэвіча – 21 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кнігарні Логвінаў а 18:00.

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтру.

Лаўрэатамі прэміі ў прошлыя гады былі:

2016 — Віктар Корбут і Зміцер Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917»;

2015 — Святлана Марозава за кнігу “Сваёй веры ламаць не будзем…”: супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780 – 1839 гады)” (Гродна, 2014), Дзяніс Лісейчыкаў за кнігу “Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства (1596 – 1839)” (Мінск, 2015);

2014 — Анатоль Трафімчык за кнігу “1939 год і Беларусь: забытая вайна”;

2013 — Дзмітрый Матвейчык за кнігу “Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў”;

2012 — Алесь Краўцэвіч за кнігу “Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі” і Уладзімір Ляхоўскі за кнігу “Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)”;

2011 — Зміцер Санько за серыю “Нашы славутыя землякі” і Людміла Рублеўская за кнігу “Сутарэнні Ромула”;

2010 — Вольга Бабкова за кнігу “…І цуды, і страхі”;

2009 — Кастусь Тарасаў за актыўную і плённую працу ў галіне гістарычнай прозы і эсэістыкі, што спрыяе фармаваньню сучаснай нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў;

2006 — Леанід Маракоў за кнігу “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794—1991”;

2004 — а. Аляксандр Надсан за кнігу “Біскуп Чэслаў Сіповіч: святар і беларус”;

2003 — Захар Шыбека за кнігу “Нарыс гісторыі Беларусі 1795—2002”;

2002 — Андрэй Катлярчук за кнігу “Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў” і Ніна Стужынская за кнігу “Беларусь мяцежная. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву 20-х гадоў”;

2001 — Алесь Белы за кнігу “Хроніка Белай Русi. Chronicon Russiae Albae. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы”;

1999 — Вячка Целеш за кнігу “Гарады Беларусі на старых паштоўках” і Ала Сакалоўская;

1998 — Сяргей Ёрш за кнігу “Вяртанне БНП”;

1997 — Лявон Баршчэўскі за пераклад выбраных апавяданняў Франца Кафкі (“Прысуд”), укладанне хрэстаматыі “Літаратура народаў свету” і Аляксандар Лукашук за кнігі “За кіпучай чэкісцкай работай” і “Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста”;

1996 — Уладзімер Арлоў;

1995 — Кастусь Акула за кнігу “Змагарныя дарогі”.

Тэмы:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар